Вы тут

Белтэлерадыёкампанія будзе максімальна асвятляць Алімпіяду ў Рыа


ХХХІ Алімпійскія гульні, што пройдуць сёлета з 5 па 21 жніўня ў сталіцы Бразіліі, могуць стаць, бадай, самай гарачай, найбольш рэйтынгавай і наогул галоўнай тэмай жніўня. Каналы холдынга Белтэлерадыёкампаніі абяцаюць беларускім балельшчыкам максімальна поўна расказаць і паказаць усе найбольш цікавыя і захапляльныя моманты турніру.


«Беларусь 1» традыцыйна пакажа цырымоніі ўрачыстага адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў. Акрамя таго, пачынаючы з 5 жніўня, двойчы на дзень карэспандэнты Агенцтва тэленавін будуць перагортваць старонкі «Дзённіка Алімпіяды»

«Беларусь 5», як запэўнівае кіраўніцтва тэлеканала, на наступныя некалькі тыдняў ператворыцца ў кругласутачны «алімпійскі тэлеканал», які пакажа ў прамым эфіры максімальную колькасць разнастайных спаборніцтваў.

Далучыцца да асвятлення Алімпіяды ў Бразіліі «Беларусь 2» — у прыватнасці, тут балельшчыкі змогуць паглядзець спаборніцтвы ў гульнявых відах спорту, у тым ліку гульні беларускай жаночай баскетбольнай каманды, якая другі раз за гісторыю трапіла на турнір падобнага ўзроўню.

Усяго ж, як расказалі «Звяздзе» ў прэс-службе медыяхолдынга, у Рыа-дэ-Жанэйра будуць працаваць 35 беларускіх тэлевізійнікаў, ад каментатараў да тэхнічнага персаналу.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Акно ў Рыа-дэ-Жанэйра

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.