Вы тут

Пра звычайнага вераб'я


Гэтую птушку лічаць смелай, хітрай, часам назойлівай, а часам і зладзеяватай. З яе вобразам людзі заўсёды звязвалі мноства вясёлых гульняў, пацешак, прыказак і прымавак. Гэта адна з самых вядомых птушак, якія жывуць па суседстве з жыллём чалавека (адсюль яе відавая назва «дамавы»). Гаворка пойдзе пра звычайнага вераб'я.


Праз тое, што верабей хітры і зладзеяваты, шырокае распаўсюджванне атрымала версія аб паходжанні ў рускай мове слова «воробей» ад словазлучэння «вора — бей!». На самай справе ў славянскіх мовах слова «верабей» мае той жа корань, што і ў слове «буркаваць». Асновай гэтаму дзеяслову, як і дзеяслову «бурчэць», паслужыла слова «ворк», якое не дайшло да нашых дзён. Так гэтую птушку празвалі за пастаяннае цырыканне, якое не змаўкае ні на хвіліну.

Сярэдняя працягласць жыцця вераб'ёў — ад 9 да 21 месяца. Але сустракаліся такія асобіны, якія жылі і па 9-11 гадоў.

Існуе меркаванне, што дамавы верабей як адна з самых блізкіх птушак — суседзяў чалавека, можа выступаць у ролі «біялагічнага індыкатара» і па стане папуляцыі гэтага віду можна меркаваць пра змены ў навакольным асяроддзі.

Быўшы сужыцелем чалавека, верабей рассяліўся па ўсім свеце, яго аднолькава часта можна сустрэць у сельскай і гарадской мясцовасці, у паселішчах Крайняй Поўначы і Сярэдняй Азіі. Зрэшты, у Сярэдняй Азіі ён трымаецца звычайна далей ад чалавека.

У Амерыцы да 60-х гадоў мінулага стагоддзя не было вераб'ёў. Іх завезлі з Англіі для барацьбы з вусенямі.

Цікавы факт: верабей — адналюб, птушкі ў пары верныя адна адной гадамі, а то і ўсё жыццё. Самец, у якога з восені не склалася сям'я або за зіму загінула самка, асуджаны наступны сезон правесці халасцяком. Вядома, такі верабей будзе выкарыстоўваць любую магчымасць схіліць да сумеснага жыцця самотную самку. Аднак гэта няпроста, таму што да пачатку сезона размнажэння самцоў значна больш, чым самак (на сто вераб'іх прыпадае сто пяцьдзесят вераб'ёў).

Сэрца вераб'я б'ецца 600—850 разоў на хвіліну ў стане спакою, а падчас палёту — 1000 удараў.

Большасць прадстаўнікоў сямейства па зямлі перасоўваюцца скачкамі, бо кароткія ногі.

Нармальная тэмпература цела вераб'я — 44 градусы.

Праз асаблівасці будовы вачэй вераб'і бачаць свет у ружовым святле, а ў шыі вераб'я ў два разы больш пазванкоў, чым у жырафа.

Маладых вераб'ёў з іх жоўтай афарбоўкай вакол дзюбы ў народзе называюць «жаўтароцікамі». У гутарковай мове «жаўтароцік» можа азначаць маладога, неспрактыкаванага, наіўнага чалавека.

Народная прыкмета абвяшчае, што калі верабей купаецца ў пяску, то будзе дождж, на самай справе такім чынам птушка пазбаўляецца ад паразітаў і чысціць пёркі.

Вядомыя факты ўстаноўкі помнікаў вераб'ю, збудаваныя чалавекам у знак падзякі за дапамогу з боку гэтай птушкі ў барацьбе супраць шкодных насякомых. Першы такі манумент быў узведзены ў сярэдзіне XІX стагоддзя ў Бостане.

Загаловак у газеце: Хітрыя, але верныя

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.