Вы тут

Разгадала «крыжаванку» на... 116 тысяч долараў


Пажылая наведвальніца Новага музея мастацтва і дызайну ў Нюрнбергу прыняла твор мастацтва за звычайную крыжаванку і запоўніла яго шарыкавай ручкай, паведамляе ABC News.


91-гадовая жанчына была на экскурсіі разам з групай, калі ўбачыла надпіс «Уставіць словы» побач з арт-аб'ектам. Бабулька патлумачыла паліцэйскім, якія прыбылі на месца інцыдэнту, што палічыла іх кіраўніцтвам да дзеяння, таму і разгадала «крыжаванку». Праца дацкага мастака-авангардыста Артура Кепке, створаная ў сярэдзіне 1960-х гадоў, была арандаваная музеем у прыватнага калекцыянера. Яе кошт ацэньваецца ў 116 тысяч долараў. Дырэктар музея Эва Краўзэ паведаміла, што шкода будзе пакрыта. Паводле яе слоў, галерэі прыйшлося выклікаць паліцыю толькі для афармлення страхавога выпадку. «Мы перададзім жанчыне, што калекцыянер успрыняў нанесеную шкоду з гумарам і не стаў патрабаваць з пенсіянеркі ніякіх кампенсацый, так што яна можа спаць спакойна», — дадала Краўзэ. Крыху падобны выпадак здарыўся ў адной з арт-галерэй у ЗША — у маі наведвальнікі аднаго з музеяў Каліфорніі прынялі за твор сучаснага мастацтва акуляры на падлозе, спецыяльна пакінутыя там падлеткам.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.