Ужо ў гэтым жніўні ў Мінску павінен з'явіцца Цэнтр прыёму бытавых заявак ад глуханямых і людзей са слабым слыхам. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ірына Дудка.
Гэтыя людзі экспрэсіўна жэстыкулююць і гэтым прыцягваюць нашу ўвагу на вуліцы. Але мы амаль нічога не ведаем пра іх, хіба толькі тое, што ім патрэбен сурдаперакладчык. Сапраўды, спытаць, хто апошні ў чарзе ў паліклініцы ці ў краме, паразумецца з прадаўцом — усё гэта недаступна для людзей з праблемамі слыху. Але менш відавочных цяжкасцяў яшчэ больш. Напрыклад, як выклікаць на дом майстра па рамонце бытавой тэхнікі або замовіць па тэлефоне талончык на прыём да ўрача?
Каб дапамагчы глуханямым і людзям са слабым слыхам у вырашэнні гэтых пытанняў, у Мінску і будзе адкрыты цэнтр прыёму заявак для такіх людзей. Званкі будзе прымаць сурдаперакладчык праз Skуре. Ён аформіць заяўку, потым звяжацца са спецыялізаванымі службамі, а затым папярэдзіць чалавека, што звярнуўся да яго, аб тым, калі гэтая заяўка будзе выканана.
Перш чым прымаць рашэнне аб адкрыцці такога цэнтра, сацыяльныя службы сталіцы вывучылі, ці будзе запатрабаваная гэтая дапамога. Таму спачатку на базе медыцынскай даведачнай інфармацыйнай службы 131 быў рэалізаваны пілотны праект. Аказалася, паслуга карыстаецца попытам.
Цэнтр прыёму бытавых заявак ад глуханямых і людзей са слабым слыхам будзе створаны пры падтрымцы грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства глухіх».
Святлана Бусько
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».