Вы тут

Упаў у вентыляцыйную шахту дома


А палове шостай гадзіны раніцы сталічным ратавальнікам патэлефанаваў усхваляваны жыхар сталіцы. Паводле слоў заяўніка, з вентыляцыі яго кватэры чуюцца хрыпы і стогны.


Работнікі МНС выехалі на ўказаны адрас па праспекце газеты «Звязда». На месцы ратавальнікі ўстанавілі, што грамадзянін 1948 года нараджэння, які пражываў у кватэры на шостым паверсе гэтага дома, самастойна праводзіў работы па перапланіроўцы вентыляцыйнага канала ў сваім жыллі. Ранкам пенсіянер упаў у шахту да ўзроўню першага паверха. У які дакладна час адбылося падзенне, устанавіць немагчыма, паколькі выявіў пацярпелага па яго стогнах і хрыпах жыхар першага паверха дома, што прачнуўся ад гэтага і пазваніў у 101. Работнікі МНС дасталі з шахты мужчыну ў непрытомным стане. Медыкі, нягледзячы на рэанімацыйныя мерапрыемствы, мусілі амаль у сем гадзін раніцы канстатаваць смерць пенсіянера.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.