Вы тут

МНС: ураганы паказалі бесклапотнасць людзей


Першая палова мінулага тыдня азмрочылася для краіны ўраганамі і моцнымі ліўнямі. Пад самыя магутныя ўдары стыхіі па чарзе трапілі Шаркаўшчына, Дзяржынск, Мінск, Смалявіцкі раён... Шквалісты вецер паваліў безліч дрэў, пазрываў дахі з дамоў. Ліквідацыя наступстваў разгулу стыхіі ідзе і дагэтуль.


— Як толькі сіноптыкі абвяшчаюць аб патэнцыйна небяспечных прыродных з'явах, мы заўжды пра гэта папярэджваем людзей і даём канкрэтныя рэкамендацыі аб правільных паводзінах, — паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. — Але шмат хто з людзей прадэманстраваў сваю бесклапотнасць. Вось раілі напярэдадні не паркаваць аўтамабілі пад дрэвамі. Хтосьці не прыслухаўся да нашых парад, а стыхія гэта не даравала. Цяпер думаюць, што за ўвесь урон мусіць плаціць нехта іншы, напрыклад дзяржава. Трэба ж і самім быць больш абачлівымі. Дзяржава, безумоўна, дапамагае, і мясцовыя выканаўчыя камітэты прымаюць рашэнні аб кампенсаванні ўрону. Але мушу адзначыць, што тыя, хто застрахаваў сваю маёмасць не толькі абавязкова, але і добраахвотна, атрымліваюць амаль стапрацэнтную кампенсацыю шкоды. Вось толькі, калі стаіць добрае надвор'е, пра тое чамусьці забываюць і хочуць на гэтым сэканоміць.

Міністр зазначыў, што падчас разгулу стыхіі абстаноўка заставалася кантраляванай.

— Усе неабходныя захады рабіліся без залішняй бюракратыі. Пашкоджаныя жылыя будынкі і гаспадарчыя пабудовы аднаўляліся аператыўна. І цяпер будаўнічыя матэрыялы выдаюцца тым, хто мае ў гэтым патрэбу. З дзяржаўнага рэзерву іх было адпушчана на суму 400 тысяч дэнамінаваных рублёў.

Галоўнае, што падчас стыхій не гінуць людзі. Разам з тым «фокусы», якія выкідвае надвор'е з часоў сумнавядомага «Хаўера» ў сакавіку 2013 года, дапамагаюць яшчэ больш удасканальваць працу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Да таго ж ратаўнікі раяць карыстацца спецыяльнай праграмай для смартфонаў «МЧС: помощь рядом!», які ўжо спампавалі на свае мабільныя прылады каля 12 тысяч чалавек. Яна вас загадзя папярэдзіць аб патэнцыйна небяспечных з'явах надвор'я і падкажа, як правільна паводзіць сябе ў разнастайных надзвычайных сітуацыях. Бясплатная праграма даступная ў краме Google Play.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.