Вы тут

Да кожнага рынку важны індывідуальны падыход


Інструменты прасоўвання беларускай прадукцыі павінны быць інавацыйнымі і разлічанымі на індывідуальны падыход да кожнага рынку, адзначыў намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч на сустрэчы беларускіх дыпламатаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў краіны. Гэта тычыцца таксама і шырокага выкарыстання магчымасцяў інтэрнэту. Акрамя таго, ён выказаў меркаванне, што бізнес-супольнасць сумесна з гандлёва-прамысловай палатай, дыпламатычнымі місіямі краіны павінны аб'яднаць  свае сілы ў прасоўванні айчыннай прадукцыі. Таксама падчас мерапрыемства паслы і прадстаўнікі дзелавых колаў абмяркоўвалі найбольш важныя пытанні пашырэння  экспарту беларускай прадукцыі.


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў адзначыў, што рынак Ізраіля для Беларусі вельмі цікавы па шэрагу экспартных кірункаў.

«За пяць гадоў тавараабарот з Ізраілем павялічыўся ў 2 разы. Аднак яго аб'ём усё яшчэ досыць невялікі і складае каля 130 млн долараў. Значную частку ў нашым экспарце складаюць камп'ютарныя, фінансавыя, транспартныя паслугі», — адзначыў Уладзімір Скварцоў.

Усяго за першыя 5 месяцаў сёлета экспарт беларускіх тавараў склаў у гэтую краіну 13 млн долараў, паслуг — каля 7,7 млн долараў. Ізраіль інвестуе ў аграпрамысловы комплекс, інфармацыйныя тэхналогіі, збор і ўтылізацыю адпрацаваных машынных маслаў, у будаўнічую сферу нашай краіны.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня расказаў пра планы па нарошчванні прысутнасці нашых малых і сярэдніх прадпрыемстваў на рынку Славакіі. Туды з Беларусі цяпер актыўна пастаўляецца прадукцыя «Гомсельмаша» і «Амкадора», таксама ёсць дылеры для прадпрыемстваў сярэдняга аб'ёму вытворчасці, і ўжо знойдзены дылеры для «Лідаграпраммаша» і «Бабруйскаграмаша». Акрамя гэтага, важнай сферай застанецца гуманітарнае супрацоўніцтва. У бліжэйшы час цесная кааперацыя будзе ажыццяўляцца ў галіне турызму, адукацыі, навукі і культуры.

Супрацоўніцтва са Славакіяй мае вялікае значэнне яшчэ і дзякуючы створанаму там сумеснаму цэнтру сертыфікацыі беларускай прамысловай прадукцыі для адпаведнасці патрабаванням еўрапейскага рынку. Гэта дазволіць істотна пашырыць спіс беларускіх тавараў, якія адпавядаюць усім нормам і патрабаванням ЕС.

Стала вядома, што Беларусь і Італія дамовіліся пакінуць у сіле праект, які называўся Італьянская прамысловая акруга. Па словах Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Італіі Аляксандра Гур'янава, ён павінен быў з'явіцца на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Брэст». У адпаведнасці з рамачным пагадненнем там для італьянскіх кампаній быў выдзелены ўчастак. Цяпер беларускі бок чакае візіту прадстаўнічай дэлегацыі па лініі Міністэрства эканамічнага развіцця Італіі, які павінен адбыцца ў хуткім часе.

Паводле слоў Аляксандра Гур'янава, дзве краіны таксама рэанімавалі работу па шэрагу пагадненняў па навукова-тэхнічным, культурным супрацоўніцтве, ратыфікацыя якіх не была даведзена да канца. Акрамя таго, дыпламат адзначыў, што Італія нарошчвае закупкі беларускай мэблі, а таксама дрэваапрацоўчай і металапрадукцыі. У цэлым, паводле слоў пасла, сёння італьянскі бізнес разглядае Беларусь як пляцоўку для выхаду на рынак ЕАЭС. Ён нагадаў, што ў нашай краіне працуе больш за 200 кампаній з італьянскім капіталам, якія ў асноўным прадстаўляюць малы і сярэдні бізнес. Беларускі бок разлічвае, што следам за імі ў краіну пачнуць прыходзіць і буйныя прадпрыемствы.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Важны індывідуальны падыход да кожнага рынку

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.