Вы тут

Леанід Рудзінскі: сёлета газ даражэць не будзе


Па словах генеральнага дырэктара Белпалівагаза Леаніда Рудзінскага, Беларусь з'яўляецца адной з самых газіфікаваных краіняк на постсавецкай прасторы, так і за яе межамі. У краіне сёлета на 1 ліпеня ўзровень газіфікацыі кватэр вырас да 73,9%. Леанід Рудзінскі адзначыў, што ў такіх краінах, як Венесуэла, Калумбія, Расія, дзе ёсць уласны газ, узровень газіфікацыі ніжэйшы, чым у Беларусі. Такому прагрэсу паспрыяла дзяржаўная палітыка, у прыватнасці, дзяржаўная праграма па развіцці вёскі, дзякуючы якой паказчык газіфікацыі сельскай мясцовасці на 1 ліпеня сёлета склаў 33,4%.


Важным пытаннем для Белпалівагаза з'яўляецца магчымасць зрабіць адзінымі летнія і зімовыя тарыфы на газ. Таксама не выключаецца і больш жорсткая дыферэнцыяцыя тарыфаў у залежнасці ад аб'ёмаў спажывання. Але пра гэта гаворка пойдзе толькі ў 2017 годзе. Леанід Рудзінскі падкрэсліў, што да канца гэтага года цана на газ для насельніцтва павышацца не будзе, індэксацыя тарыфаў таксама не прадугледжана. Акрамя таго, у будучыні магчыма скарачэнне груп насельніцтва, якім прадастаўляецца газ па тарыфах, якія субсідуюцца. Ды і ў цэлым Белпалівагаз разлічвае на поўную ліквідацыю перакрыжаванага субсідавання ў тарыфах на газ. Мерапрыемствы па паступовым зніжэнні перакрыжаванага субсідавання ў газавай галіне цяпер вядуцца. Аднак пра тое, калі гэта адбудзецца, казаць пакуль складана.

Паводле слоў гендырэктара Белпалівагаза, цэны, якія зараз дзейнічаюць на энергарэсурс для насельніцтва, на парадак ніжэйшыя, чым выдаткі. Страты ад забеспячэння газам грамадзян пакрываюцца за кошт адпаведнага павелічэння цэн для юрыдычных асоб, што з'яўляецца праблемным пытаннем для прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі.

Леанід Рудзінскі нагадаў, што ў сувязі з будаўніцтвам АЭС створана рабочая група па карэкціроўцы дзяржаўных праграм, нарматыўных прававых актаў, якія змяшчаюць палажэнні аб газіфікацыі населеных пунктаў. Яе ўдзельнікі абмяркоўваюць карэкціроўку планаў па электрыфікацыі і газіфікацыі. Адно з пытанняў, што зараз абмяркоўваецца, — пераход на электракатлы, асабліва ў Гродзенскай і Мінскай абласцях. Ужо падрыхтавана праектная дакументацыя па газіфікацыі населеных пунктаў на значную суму, і гэтыя планы будуць выкананы.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?