Вы тут

У сталіцы яскрава адзначылі Дзень пажарнай службы


Сёння ў сталічным парку імя Горкага сабраліся некалькі тысяч людзей. Яны сталі гледачамі грандыёзнага шоу, якое падрыхтавала для іх Міністэрства па надзвычайных сітуацыях да Дня пажарнай службы.


25 ліпеня 1853 года Мінская гарадская ўправа і дума пастанавілі стварыць у колішнім губернскім горадзе першую пажарную частку. Ішоў час, брандмайстраў на брычках і конях змянілі першыя пажарныя аўтамабілі, якія на фоне сучаснай цяжкой тэхнікі ўжо здаюцца ледзь не цацачнымі з-за маленькага водазмяшчэння ўсяго ў адну тону.

Адноўленая сіламі ратаўнікоў музейная пажарная аўтатэхніка праехала сёння па праспекце Незалежнасці. Адбыўся і парад прадстаўнікоў усіх рэгіянальных ведамстваў. А ў небе над цэнтрам горада праляцелі верталёты.

- Яшчэ ў 1994 годзе Прэзідыум Вярхоўнага Савета выдаў Указ аб прызначэнні 25 ліпеня прафесійным святам – Днём пажарнай службы, - згадвае Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. - Яно адзначаецца як даніна павагі да тых, хто рызыкаваў і рызыкуе жыццём, каб выратаваць іншых людзей. Для іх мы і праводзім гэтае свята. Мы хочам прадэманстраваць ужывую, што ёсць служба, якая аснашчана сучаснай тэхнікай, з дапамогай якой прафесіяналы не пакінуць іх у бядзе.

Пасля параду свята плаўна перамясцілася ў парк Горкага. Паколькі яго наведвае шмат сем’яў з дзецьмі, то ратаўнікі падрыхтавалі для маленькіх жыхароў мноства цікавых творчых конкурсаў. А дарослыя маглі на сабе адчуць працу службы 101 у літаральным сэнсе – у баявым абмундзіраванні зайсці ў дым-палатку.

Кульмінацыяй жа свята сталі падзеі на акваторыі Свіслачы. Максімальна блізка да рэчаіснасці было змадэлявана тушэнне палаючага аўтамабіля і ратаванне людзей з вады з дапамогай верталётаў.

Валяр’ян ШКЛЕННІК.

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».