Вы тут

Медыкі прадставілі першую «плацэнту на чыпе»


Даследчыкі з Універсітэта Пенсільваніі распрацавалі першую «плацэнту на чыпе», якая цалкам мадэлюе перанос пажыўных рэчываў праз плацентарны бар'ер. Больш падрабязна аб распрацоўцы можна прачытаць у часопісе Lab on a Chip, а коратка пра яе паведамляе RNS.


 

Сіліконавая прылада памерам з флэшку змяшчае два пласты чалавечых клетак. Па абодва бакі ад слаёў размешчаны падзеленыя порыстай мембранай мікраканалы. Па адзін бок — клеткі трафабласту, а па другі — эндатэліяльныя клеткі. Эндатэліяльныя — гэта клеткі, што высцілаюць крывяносныя сасуды, а трафабласт — вонкавы клеткавы пласт бластацысту праз які пажыўныя рэчывы пераходзяць ад мацярынскага арганізма да плода. Пласты, па словах навукоўцаў, і імітуюць плацэнтарны бар'ер.

Аўтары працы адзначаюць, што плануюць выкарыстоўваць мадэль для вывучэння метабалічных працэсаў, якія суправаджаюць заўчасныя роды.

Gazeta.ru

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».