Вы тут

Першы мільён тон збожжа намалочаны ў Беларусі


Беларускія аграрыі пераадолелі мільённы рубеж ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: crimea-24.com

Так, па стане на 25 ліпеня ў Беларусі намалочана больш як 1,1 млн т збожжа, з якіх 383,6 тыс. т - аграрыямі Гомельскай вобласці, 296,7 тыс. т - Брэсцкай. У Мінскай і Магілёўскай абласцях намалочана 259,9 і 72,9 тыс. т збожжа адпаведна, у Гродзенскай - 105,4 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй далучылася да жніва, 14,6 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 338 тыс. га, што складае 15,3 працэнта ад агульнай плошчы. Лідарам на сёння з'яўляецца Гомельская вобласць, дзе ўбрана 37 працэнтаў плошчаў.

У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі ўбіраюць 33,5 ц збожжа, што на 3,4 ц больш, чым у мінулым годзе.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.