Вы тут

У верасні з Гродна ў Польшчу зноў будзе хадзіць цягнік


З Гродна ў Польшчу зноў будзе хадзіць цягнік. Праўда, новы састаў паедзе не да Беластока, а праз Варшаву ў Кракаў.


Фота: izgrodno.com

Мяркуецца, што цягнік пачне курсіраваць кожны дзень з 4 верасня. Прыкладны час адпраўлення з Гродна - 15:32 (з Варшавы - 20:25, у Кракаў прыбудзе ў 23:06). Назад з Кракава састаў адправіцца ў 04:53 (з Варшавы - 7:36, у Гродне будзе ў 14:22). Квіток у адзін бок да Кузніцы абыйдзецца прыкладна ў 6,10 еўра (або 13 руб. 55 кап., 135 000 рублёў), да Беластока - 7,50 (16 руб. 65 кап. 166 500 рублёў), да Варшавы - 16 , 50 (або 36 руб. 63 кап., 366 300 рублёў), да Кракава - 21,40 еўра (або 47 руб. 51 кап., 475 100 рублёў). Адпаведны ліст накіраваны польскім чыгуначнікам, распавялі ў пасажырскай службе БЧ.

Нагадаем, саставы ў Польшчу былі адмененыя з 13 снежня мінулага года.

vgr.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».