Вы тут

Жанчына на 9-м месяцы цяжарнасці знікла з радзільні ў Гродна


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Фота: uvd.grodno.by

Міліцыя шукае 30-гадовую жанчыну, якая больш за суткі таму знікла з Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра. Вядома, што яна каля 4 раніцы 24 ліпеня самавольна пакінула медыцынскую ўстанову. З сабой у пацыенткі было два поліэтыленавыя пакеты з адзеннем. У момант сыходу жанчына была апранута ў кароткую ружовую сукенку і чорныя туфлі на высокім абцасе, чорныя калготкі. Жанчына знаходзіцца на 9-м месяцы цяжарнасці і павінна быць пад медыцынскім наглядам.

Праваахоўнікі распаўсюдзілі інфармацыю на афіцыйных рэсурсах і ў сацыяльных сетках з просьбай адгукнуцца тых, хто валодае якімі-небудзь звесткамі аб зніклай.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.