Вы тут

Санслужба рэкамендавала палегчыць умовы працы ў спякоту


Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.


Фота: radalada.ru

Гарачае надвор'е можа прывесці да пагаршэння ўмоў працы тых, хто працуе на адкрытай мясцовасці, у вытворчых і грамадскіх памяшканнях. Для прафілактыкі неспрыяльнага ўздзеяння падвышанай тэмпературы рэкамендуецца арганізоўваць перапынкі ў працы, абсталяваць дадатковыя сістэмы вентыляцыі і кандыцыянавання паветра, а таксама забяспечыць супрацоўнікаў спецыяльным палегчаным адзеннем з баваўняных тканін.

У санслужбе таксама нагадалі аб захаванні пітнога рэжыму. Піць ваду варта часта і патроху, каб падтрымліваць добрую гідратацыю арганізма. Пры тэмпературы паветра больш за 30 градусаў і выкананні працы сярэдняй цяжкасці патрабуецца выпіваць не менш 0,5 л вады ў гадзіну - прыкладна адзін кубак кожныя 20 хвілін. Для кампенсацыі соляў і мікраэлементаў, што выдзяляюцца з арганізма з потым, рэкамендуецца ўжыванне мінеральнай шчолачнай вады, малочна-кіслых напояў, сокаў, вітамінізаваных напояў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.