Вы тут

Склад участковых камісій будзе вядомы на гэтым тыдні


У нядзелю завяршылася вылучэнне кандыдатур у склад участковых выбарчых камісій. Па заканадаўстве, у іх складзе можа быць ад 5 да 19 чалавек.


Згодна з інфармацыяй, размешчанай на інтэрнэт-сайце Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у Брэсцкай вобласці налічваецца 928 участковых выбарчых камісій, у Віцебскай — 819, у Гомельскай — 1038, у Гродзенскай — 686, у Мінскай — 1023, у Магілёўскай — 767, у Мінску — 710. У цэлым па краіне налічваецца амаль шэсць тысяч участковых выбарчых камісій. Паралельна ў краіне праходзіць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Гэты этап выбарчай кампаніі завяршаецца 1 жніўня. У гэтыя выхадныя на пазачарговым з'ездзе партыі левых «Справядлівы свет» вылучана 50 кандыдатаў у дэпутаты. На пазачарговым з'ездзе партыі Беларускі народны фронт вылучана 72 кандыдаты ў дэпутаты. Як паведамляецца, такую вялікую колькасць кандыдатаў гэта партыя вылучыла ўпершыню.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.