Вы тут

«Славянскі базар» паказалі ў Еўропе


Праграма пра фестываль выйшла на канале Euronews.

Карэспандэнт гэтага тэлеканала Себасцьян Саам падрыхтаваў тэматычную 4-хвілінную перадачу пра «Славянскі базар у Віцебску». «Гэта падобна да «Еўрабачання», толькі інтэрнацыянальнай мовай тут стала не англійская, а руская, — перадае журналіст. — І тут не толькі для Аўстраліі ёсць месца ў конкурсе, а для любой краіны, незалежна ад яе кантынентальнай прыналежнасці. Гэта «Славянскі базар», дзе рады ўсім і заўсёды».


Як праходзіў любімы беларусамі фестываль мастацтваў, еўрапейскія гледачы маглі пабачыць у тэлеэфіры на мінулым тыдні. Паглядзець відэаролік можна і зараз: ён размешчаны на сайце канала ў раздзеле пра культуру. Здымка сюжэта пра асноўныя падзеі культурнага форуму была арганізавана па ініцыятыве і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі.

За 25 гадоў існавання фестываль стаў знакавай падзеяй не толькі для культурнага жыцця нашай дзяржавы, але і многіх іншых краін блізкага і далёкага замежжа. Сёлета форум сабраў прадстаўнікоў 45 краін. Ён заслужана прыцягвае павышаную ўвагу сродкаў масавай інфармацыі. Для асвятлення мерапрыемства было акрэдытавана больш за 100 замежных журналістаў з 10 краін.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».