Вы тут

Усё больш юнакоў выбіраюць настаўніцкі шлях


Як паказала апытанне, праведзенае у сацыяльнай сетцы «УКантакце» сярод абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, большасць з іх выбралі педагагічную прафесію свядома.


«Што паўплывала на ваша рашэнне паступіць у вядучы педагагічны ўніверсітэт краіны — БДПУ?» — так гучала пытанне. Каля 40% учарашніх школьнікаў адказалі, што з дзяцінства марылі стаць педагогамі. Каля 12% зрабілі свой выбар па рэкамендацыі бацькоў. Больш як 10% абітурыентаў вырашылі працягнуць педагагічную дынастыю і яшчэ такой жа колькасці выпускнікоў выбар дапамог зрабіць іх школьны настаўнік.

Як адзначаюць у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, вынікі ўступнай кампаніі гэтага года радуюць. Усяго сюды было пададзена амаль 2600 заяў, конкурс сфарміраваўся на ўсіх спецыяльнасцях бюджэтнай формы навучання (дзённай і завочнай) у сярэднім 2 чалавекі на месца. У выніку БДПУ на 100% выканаў план прыёму на бюджэтныя месцы, прычым зроблена гэта было без абвяшчэння дадатковага набору.

Самыя высокія конкурсы на дзённую бюджэтную форму навучання склаліся на спецыяльнасцях «Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)»— 12,6 чалавека на месца, «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)» — 7,8 чалавека на месца, «Псіхалогія» — 6,9 чалавека на месца, «Практычная псіхалогія» — 2,8 чалавека на месца, «Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць» — 2,7 чалавека на месца, «Лагапедыя» — 2,4 чалавека на месца, «Пачатковая адукацыя», «Біялогія і хімія» — 2,2 чалавека на месца.

Самыя высокія прахадныя балы па дзённай форме навучання: 329 — на спецыяльнасці «Лагапедыя», 323 — на спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка», 289 — на спецыяльнасцях «Сурдапедагогіка» і «Руская мова і літаратура. Замежная мова», 287 — на спецыяльнасці «Практычная псіхалогія», 288 — на спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы».

Па большасці спецыяльнасцяў дзённай і завочнай формаў навучання прахадныя балы выраслі ў параўнанні з 2015 годам. Так, на дзённай форме навучання на спецыяльнасці «Лагапедыя» прахадны бал вырас адразу на 50 пунктаў, на спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова» — на 49.

Увагі заслугоўвае і яшчэ адна цікавая тэндэнцыя: нягледзячы на тую акалічнасць, што прафесія настаўніка паступова пераўтварылася ў жаночую, сёлета вырасла колькасць юнакоў, якія вырашылі звязаць сваю прафесійную будучыню менавіта з педагогікай. У прыватнасці, сярод тых, хто паступіў на факультэт прыродазнаўства, мужчыны складаюць 30% ад агульнай колькасці, на фізіка-матэматычным і гістарычным факультэтах мужчын больш як 40%, а на факультэце фізічнага выхавання — каля 60%.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Мужчынскае аблічча педагогікі

Каментары

Как показал опрос в военкоматах - они бы и рады не служить, лишь бы куда пойти учиться )

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.