Вы тут

Алесь Суша: прыняцце Кодэкса сведчыць аб сталасці заканадаўчай сістэмы


Такое меркаванне выказаў намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.


ФОТА: vk.com

— Мы падышлі да новага этапу рэгулявання культурных адносін. Прыняцце Кодэкса сведчыць аб сталасці і самадастатковасці беларускай заканадаўчай сістэмы.

Калі браць канкрэтную тэму — бібліятэчную справу і кніжныя помнікі — то тут зроблена шмат. Акрамя сістэматызацыі, можна смела казаць і пра навацыі. Напрыклад, упершыню адлюстраваны актуальныя падыходы да разумення таго, што ж такое бібліятэка, яе віды. У Кодэксе аб культуры падрабязна тлумачыцца сутнасць кніжных помнікаў, адзінкавых ці калекцыйных, якія могуць зберагацца ў розных установах ці ў фізічных асоб. Асобны раздзел дакумента прысвечаны неабходнасці абавязковага вядзення дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Беларусі, якія знаходзяцца ў музеях, бібліятэках, архівах ці прыватных зборах, што палепшыць стан іх захавання.

Іншыя меркаванні з нагоды прыняцця Кодэкса аб культуры можна ўбачыць тут.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?