Вы тут

Напад у пансіянаце для інвалідаў у Японіі: 19 загінулых


Напад на ўстанову ў Сагаміхары (прыгарад Токіа), дзе пражывалі людзі з абмежаванымі разумовымі магчымасцямі, адбылося каля 02:30 у аўторак. У гэты час у пансіянаце знаходзіліся восем супрацоўнікаў, а таксама адзін ахоўнік. Таксама там маглі быць каля 150 пастаяльцаў ва ўзросце ад 18 да 75 гадоў.


Фота ukrinform.ru

Па папярэдніх дадзеных, мужчына прыехаў да ўстановы на чорнай машыне і пракраўся ў жылы корпус, разбіўшы малатком акно на першым паверсе. З сабой ён прынёс сумку з нажамі.

Улады пацвердзілі гібель 19 чалавек, ва ўзросце ад 18 да 70 гадоў, сярод іх дзевяць мужчын і 10 жанчын. Стан яшчэ 20 пацярпелых ацэньваецца як цяжкі. Параненыя дастаўлены ў некалькі бальніц Токіа, некаторыя знаходзяцца без прытомнасці.

Японец, які зладзіў разню, 26-гадовы Сатосі Уэмацу, працаваў у гэтай установе са снежня 2012 года і звольніўся ў лютым гэтага года па асабістых прычынах.

Уэмацу арыштаваны па афіцыйным падазрэнні ў спробе забойства і незаконным пранікненні ў памяшканне. Па словах следчых, ён выказваў непрыязнасць да людзей з абмежаванымі магчымасцямі і жаданне «пазбавіцца ад іх».

Як заявіў на прэс-канферэнцыі ў Токіа генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Ёсіхідэ Суга, ніякай інфармацыі аб магчымай сувязі Уэмацу з ісламісцкімі экстрэмістамі няма.

Праз прыкладна гадзіну пасля нападу Уэмацу з'явіўся ў паліцэйскі ўчастак і прызнаўся ў тым, што зладзіў разню.

Lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».