Вы тут

Поціск брацкіх рук


“Дзве пары рук сустрэліся, расчынілі дзверы асабліваму вялікаму камню --“Беларуска-кітайскаму індустрыяльнаму парку”.Нараджаецца адзін за адным цуд сярод людзей!”Гэтыя паэтычныя радкі на кітайскай мове прыйшлі на адрас міжнароднага радыё “Беларусь” з далёкага кітайскага пасёлка  правінцыі Шандун. Такімі натхнёнымі словамі іх аўтар Чжоу Фэй вітае конкурс эсэ , які быў аб’яўлены нашым міжнародным радыё сумесна з пасольствам Кітайскай народнай рэспублікі ў Мінску.


“Мэтай конкурсу  з’яўляецца прасоўванне ў сусветнай медыяпрасторы  беларуска-кітайскага стратэгічнага партнёрства , інфармаванне беларускай і сусветнай грамадскасці пра міжнародны праект”Эканамічны пояс Шоўкавага  шляху і індустрыяльны парк “ Вялікі камень” , папулярызацыя ведаў пра радыё “ Беларусь і беларусі ў цэлым , развіццёцікаўнасці да нашай краіны “ ,- адзначыў галоўны дырэктар радыё “ Беларусь “ Навум Гальпяровіч.

На сённяшні дзень  творы на конкурс прыслалі беларускія і кітайскія аўтары, якія жывуць і працуюць у нашай краіне або правінцыях Кітая , але і ў другіх краінах . Удзельнікі прысылаюць свае работы на беларускай , рускай і еітайскай мовах. Конкурс працягваецца да 1 студзеня 2017 года. Свае творы можна прысылаць на спецыяльны электронны  адрас silkwayessay@gmail.com да 31 снежня 2016 года.

Наша газета – інфармацыйны партнёр конкурса – будзе друкаваць на сваіх старонках лепшыя работы , прысланыя на беларускай мове.

Сёння мы змяшчаем два эсэ прысланыя на конкурс:


 

Гісторыя праз сімвалы

 

“Вялікія справы ў Паднябеснай абавязкова

 пачынаюцца з малых,

мяккае і кволае перамагае цвёрдае і моцнае.

 У Паднябеснай няма нічога мягчэйшага і

слабейшага за ваду, яна падае на цвёрдае і моцнае,

 і ніхто не можа яе перамагчы”

Лао-Цзы

 

Далёкія часы дынастыі Хань. Праз стромкія Гімалайскія горы, праз бушуючае Міжземнае мора і пустыні, пераадольваючы войны і межы бясконцых дзяржаў, ішоў пасланнік вялікага імператара У-дзі ў пошуках новых гандлёвых саюзаў для сваёй краіны. Праходзіць час ... і па яго слядах ужо накіроўваюцца, гружоныя спецыямі, каштоўнымі камянямі і тканінамі, караваны. Менавіта так я ўяўляю ўзнікненне Шаўковага шляху: скрозь прызму кітайскіх казак і сімвалаў, да прыкладу, такіх як лотас. Чаму? Плады гэтай расліны, якія трапілі ў неўрадлівую глебу, могуць праспаць паўтара стагоддзя, - і потым зноў даць жыццё цудоўным кветкам. Ніякага падабенства не знаходзіце? Знікшы некалі, гэты гандлёвы шлях з'явіўся ў наш час. І, магчыма, мы зараз назіраем падзеі, што ў праз час будуць успамінаць, як цудоўную гісторыю пра адроджаную «жамчужыну» Кітая. Толькі на гэты раз у гісторыі пра шоўковы шлях згадаюць сінявокую Беларусь, дзе стаіць Вялікі камень, назва якога быццам выракае на надзейнасць і крэпасць.

З Усходу на Захад, з Поўначы на Поўдзень тысячы мастоў, чыгуначных шляхоў, вакзалаў і трубаправодаў зліваюцца ў велізарную адзіную сетку, што аб'ядноўвае краіны на раўнапраўных умовах. І тут, нягледзячы на, здавалася б, банальныя рэчы, усё не так адназначна. Жыць у свеце і ўмець дамаўляецца цяпер не вельмі і лёгка. Усе мы можам заўважыць, як некаторыя краіны вядуць інфармацыйныя войны. І ў людзей, звычайных простых людзей, далёкіх ад палітыкі з’яўляецца непрыязнасць да іншага народа ... да такіх жа простых людзьмі. Нездарма Беларусь была абраная вузлавой платформай кітайскага праекта. Наша краіна шануе свет і вядзе адпаведную палітыку, што так пасуе нашаму ўсходняму партнёру.

І вось лотас сплёўся з васільком ў адзіную расліну. Яго насенне ўжо разнеслася магутным ветрам па Шаўковым шляху, адно з зярнятак ўпала ў Смалявіцкім раёне. Яно ўсходзіць і неўзабаве з'явіцца «эка-горад», аб'ядноўваючы сяброўскія народы.

Алена Бiрукова , студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ

 

***


Вялікія перспектывы “Вялікага каменя”

 

Індустрыяльны парк "Вялікі камень" – самы маштабны сумесны праект Беларусі і Кітая, разлічаны на дзесяцігоддзі. У стратэгічна ўнікальным месцы – геаграфічным цэнтры Еўропы, на стыку буйных інтэграцый і на новым Шаўковым шляху ствараецца пляцоўка для дзейнасці высокатэхналагічных кампаній з усяго свету.

Парк "Вялікі камень" знаходзіцца ўсяго за 25 кіламетраў ад беларускай сталіцы. Побач з будучым цэнтрам міжнародны аэрапорт Мінск, чыгуначныя пуці і транснацыянальная аўтамагістраль Берлін - Масква.

Па задуме стваральнікаў, "Вялікі камень" павінен стаць сапраўдным экагорадам, дзе сканцэнтраваны інавацыйныя вытворчасці з высокім экспартным патэнцыялам, дзейнічае асаблівы прававы рэжым і забяспечаны аптымальныя ўмовы для вядзення бізнесу.

Тэрыторыя плошчай амаль 80 км² аб'яднае прамысловыя і жылыя зоны з адпаведнай інфраструктурай, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры, офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы…

Асаблівасць парка і ў тым, што ён размешчаны на вельмі прыгожай, экалагічна спрыяльнай прыроднай тэрыторыі заказніка, таму захаванне ландшафту – адна з самых важных задач развіцця.

Ідэя стварэння кітайска-беларускага тэхнапарка з'явілася ў 2010 годзе. Урачыстая цырымонія закладкі першага каменя адбылася 2 гады таму - 19 чэрвеня 2014 г. Сёння парк, які з'яўляецца самым вялікім праектам у гісторыі двухбаковых адносін Беларусі і Кітая, набывае ўсё большае значэнне.

Рэзідэнтамі "Вялікага каменя" могуць стаць кампаніі з усяго свету, праекты якіх адпавядаюць асноўным напрамкам дзейнасці. Але і экспертам, і простым сузіральнікам відавочна, што звярнуць увагу ўцяперашніх умовах трэба на наступныя.

У індустрыяльным парку інвестару было б выгадна пабудаваць завод па выпуску такой прадукцыі, як імунныя сыроваткі і прабіётыкі, якія прымяняюцца для вырабу лекаў. Ствараць падобную вытворчасць мае сэнс, бо бліжэйшыя краіны цяпер актыўна імпартуюць дадзеную сыравіну і патрэба ў ёй будзе толькі павялічвацца. У цэлым сусветны рынак біятэхналогій у 2020 годзе вырасце больш чым у два разы. Стымулам росту з’яўляецца заканчэнне ў 2014-18 гадах тэрміну дзеяння патэнтнай абароны многіх лекавых сродкаў. Што тычыцца патэнцыялу Беларусі ў гэтай сферы, то ў краіне існуюць тры навуковыя школы, звязаныя з біятэхналогіямі. Акрамя таго, Беларусь мае лабараторыі, уключаныя ў сістэму Еўрапейскага дырэктарата па кантролі якасці лекавых сродкаў. Стварэнне завода па вытворчасці біяфармацэўтычнай прадукцыі ў «Вялікім камені», на думку экспертаў, можа акупіцца за 4-7 гадоў, даход ад капіталаўкладанняў прагназуецца ў межах 12-18%.

Яшчэ адзін перспектыўны накірунак - вытворчасць матэрыялаў для 3D-прынтараў. Патрэба ў падобных “расходніках” на сусветным рынку будзе расці з года ў год. З 2010 па 2014 год продажы 3D-прынтараў у свеце павялічыліся ў 22 разы. Прадаваць матэрыялы для прынтэраў можна ў краіны ЕАЭС, БРІК і Усходняй Еўропы. Драйверам попыту на дадзеных рынках стане пераход прампрадпрыемстваў з традыцыйных станкоў на абсталяванне для трохмернага друку. Паводле ацэнак, стварэнне завода патрабуе 5-20 млн долараў, а даходнасць прагназуецца на ўзроўні 30-40%.

Не трэба забывацца: штогод на 12% расце сусветны рынак сістэм відэаназірання. Попыт на такую тэхніку ў свеце будзе павялічвацца ў сувязі з узмацненнем мер бяспекі для процідзеяння тэрарызму і злачыннасці. Па прагнозах, IP-відэаназіранне выцесніць аналагавае і да 2018 года зойме 85% рынку. Прадаваць прадукцыю, створаную ў «Вялікім камені», можна на рынкі Усходняй Еўропы і СНД, дзе да 2019 года будзе назірацца штогадовы прырост у 30%. На адкрыццё завода па вытворчасці сістэм відэаназірання і відэарэгістратараў ў індустрыяльным парку трэба ад 5 да 40 млн долараў інвестыцый, а даходнасць складзе 20-25%.

Адны з «канькоў» беларускай навукі - лазеры сёння. Наша краіна сярод сусветных цэнтраў даследаванні лазераў, існуюць профільныя інстытуты і навуковыя цэнтры. У сферы оптыкі і лазераў ў нас працуюць 13 прадпрыемстваў. Сёння самымі хуткаразвіваючыміся сегментамі сусветнага рынку з’яўляюцца вымяральныя прыборы і датчыкі, а таксама гульні і дысплеі. Акрамя таго, чакаецца рост продажаў лазераў для 3D-друку і сонечнай энергетыкі. У сектары медыцыны развіваюцца такія напрамкі, як эстэтычная медыцына, хірургія, афтальмалогія, касметалогія. Рынкамі збыту для прадукцыі могуць стаць Еўразійскі саюз і краіны Усходняй Азіі, у тым ліку Кітай і Японія, якія генеруюць больш за палову сусветнага попыту на лазеры. Будаўніцтва завода па вытворчасці крыніц лазернага выпраменьвання можа стаць рэнтабельным ажно на 50%.

І нарэшце - завод па вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў. Асноўны попыт на дроны і абсталяванне для іх прад’яўляе абаронна-прамысловы комплекс, тэлекамунікацыйныя кампаніі і кампаніі, якія працуюць з навігацыйнымі сістэмамі і картамі. Доля беспілотнікаў для ваенных мэт ацэньваецца ў 90% усяго рынку. Аднак, у апошні час назіраецца тэндэнцыя іх дэмілітарызацыі, таму эксперты чакаюць больш высокія тэмпы росту рынку грамадзянскіх дронаў. Замежным вытворцам, якія жадаюць лакалізаваць вытворчасць у Беларусі, не прыйдзецца турбавацца пра пошук інжынерных кадраў. У краіне ёсць паспяховы вопыт канструявання і вытворчасці ўласных беспілотных лятальных апаратаў («Бусел», «Беркут», «Буравеснік»). Перспектыўныя напрамкі збыту - краіны Блізкага Усходу, у тым ліку Ізраіль.

У цэлым Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк прапануе патэнцыяльным рэзідэнтам 50 праектаў. Яны ляжаць у сферах біятэхналогій і фармацэўтыкі, электронікі, оптыкі, медыцынскага абсталявання і іншых высокатэхналагічных галінах. Займець інвестара, які валодае тэхналогіямі «паслязаўтрашняга дня», мараць многія краіны. Спадзяёмся, вытворцы сусветнага ўзроўню зацікавяцца прыемнымі бонусамі - падатковымі льготамі, кадравым патэнцыялам і саюзам з Расіяй.

Кацярына Фурсевіч, Вроцлаў, Рэспубліка Польшча

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.