Вы тут

Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 жніўня


Аб гэтым паведамілі  ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.


Фота: vedomosti.ru

Павелічэнне кошту закране прадукцыю ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Так, цыгарэты Alliance стануць даражэйшыя на 5 капеек, некаторыя віды цыгарэт Pall Mall - на 10 капеек, а некаторыя віды Kent - на 15 капеек. 

Стане даражэйшай і прадукцыя ТАА "Тытунь-Інвест". Напрыклад, некаторыя віды цыгарэт Monte Carlo і Winston павялічацца ў цане на 5 капеек, Camel - 5-10 капеек.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.