Вы тут

Хуліганы дадалі сродак для мыцця ў фантан у цэнтры Гродна


У канцы мінулага тыдня нехта дадаў у фантан у парку Жылібера сродак для мыцця, у выніку чаго чаша хутка напоўнілася пенай.


Фота: vgr.by

У «Гарсвятле» паведамілі, што для збору пены спатрэбілася каля паўгадзіны. Яе выкідалі на траву, на сонцы пена хутка раставала.

Такія жарты могуць дорага абысціся арганізацыі, якая абслугоўвае фантан. У «Гарсвятле» распавялі, што сродак для мыцця можа вывесці з ладу вузлы і дарагое абсталяванне. Так, напрыклад, кошт рухавіка фантана - каля 3,5 тысячы еўра.

У гэтым годзе гэта першы выпадак. Раней аб'ектам "жартаўнікоў" станавілася воднае збудаванне на Савецкай плошчы.

vgr.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.