Вы тут

Кампанія velcom зніжае цэны на роўмінг у Бразіліі перад Алімпіядай


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе мабільнага аператара.


 realt.by

"Напярэдадні летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года кампанія velcom істотна зніжае цэны на інтэрнэт-роўмінг і выходныя званкі для сваіх абанентаў, якія з'яўляюцца гледачамі і ўдзельнікамі спаборніцтваў у Бразіліі. Акцыя прадоўжыцца з 1 па 31 жніўня", - адзначылі ў кампаніі.

У прэс-службе растлумачылі, што velcom запускае акцыю для сваіх абанентаў у сетцы бразільскага партнёра-аператара CLARO: кошт аднаго мегабайта інтэрнэт-трафіка будзе зменшаны больш як у 60 разоў - з Br9,1 да Br0,15; мінуты выходнага званка - да Br1,99.

Тарыфікацыя выходных званкоў у роўмінгу для абанентаў усіх тарыфных планаў будзе ажыццяўляцца па 60 секунд, а інтэрнэт-трафіка - па 10 Кб.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.