Вы тут

Роджар Федэрэр прапусціць Алімпіяду ў Рыа з-за траўмы


17-разовы пераможца турніраў серыі "Вялікага шлема", трэцяя ракетка свету швейцарац Роджар Федэрэр паведаміў, што не зможа прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра.


Фота tennis-history.ru

На сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" Федэрэр паведаміў, што прычынай такога рашэння з'яўляецца траўма калена.

"Я з вялікім шкадаваннем паведамляю, што вымушаны прапусціць Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанейра, а таксама не змагу выступіць больш у гэтым сезоне. Пасля кансультацый з лекарамі і маёй камандай я прыняў цяжкае рашэнне больш не выходзіць на корт, бо мне патрабуецца больш інтэнсіўная рэабілітацыя пасля аперацыі на калене, перанесенай раней у гэтым сезоне ", - напісаў Федэрэр.

Раней у ліпені тэнісіст зняўся з турніру ў Таронта. Тады ён паведаміў, што хоча адпачыць перад Алімпіядай у Рыа.

У лютым ён перанёс артраскапію каленнага сустава, каб аднавіць пашкоджаны меніск.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».