Вы тут

«Я ўжо ўвесь прачнуўся»



Трапілі ў бальніцу. Даня забягае ў палату і крычыць:

— Мама, там макароны з сасіскамі едуць!



* * *

— Мама, ты не хочаш са мной сварыцца? — пытаецца Даня.

— Не, вядома.

Праз пару хвілін.

— Мама, уключы мне мульцік паглядзець.

— Ты ж толькі што глядзеў.

— Бачыш, мама, ты ўжо пачынаеш са мной сварыцца.


* * *

Сын узяў 2 цукеркі і адну дае мне.

— Ведаеш, чаму я ўзяў адразу дзве цукеркі?

— ?

— Каб ты не прасіла ў мяне пакаштаваць маю.


* * *

Раніцай сын прачнуўся раней за ўсіх і прыйшоў да бабулі ў ложак.

— Давай яшчэ трохі паляжым, каб да канца прачнуцца, — прапанавала бабуля.

— Я ўжо ўвесь прачнуўся.


* * *

— Навошта намаляваў на шпалерах?! — лаюся на сына.

— Не магу дачакацца, калі пачнецца рамонт, — апраўдваецца ён.


Яна ЛЫЧКОЎСКАЯ

А пра што гавораць вашы дзеці? Дасылайце свае гісторыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».