Вы тут

Колькасць насельніцтва Беларусі вырасла з пачатку года


Цяпер у краіне пражывае 9,5 мільёна чалавек, што на 1590 чалавек больш, чым было ў студзені.


Асноўная прычына павелічэння насельніцтва — міграцыйны прырост. За першае паўгоддзе замежнікаў у Беларусі стала больш на 4,6 тысячы. У асноўным да нас пераязджаюць грамадзяне СНД. З пачатку года з краін садружнасці ў рэспубліку прыбыла 7,7 тысячы чалавек, з іх 87 працэнтаў — жыхары Расіі, Казахстана і Украіны.

Натуральнае змяншэнне насельніцтва за першае паўгоддзе склала 3031 чалавек, што ў два разы менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Са студзеня па чэрвень у Беларусі нарадзілася амаль 58,3 тысячы дзяцей. Гэта на тры працэнты больш, чым за леташнія паўгода. У параўнанні са студзенем—чэрвенем 2015-га знізілася таксама колькасць памерлых — на 1329 чалавек.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Плюс 1,5 тысячы чалавек

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».