Вы тут

2,6 тысячы рублёў за захаванне без мытных плацяжоў


Уладальнік матацыкла «БМВ», зарэгістраванага ў Японіі, напэўна, не думаў, у колькі абыдзецца яму пакінуты ў чужой краіне «жалезны конь». У мінулым жніўні ён перасек на ім мяжу Беларусі ў пункце пропуску Брэсцкай мытні, але назад своечасова не вывез, чым парушыў заканадаўства Еўразійскага эканамічнага саюза, якое дазваляе замежным грамадзянам увозіць транспартныя сродкі без выплаты мытных плацяжоў толькі на пэўны тэрмін. А калі паўстала неабходнасць пакінуць іх у краіне, трэба заплаціць мытныя плацяжы.


Ад магілёўскіх мытнікаў гаспадар матацыкла даведаўся, што парушыў закон і павінен выплаціць штраф у памеры 2,6 тысячы (26 мільёнаў недэнамінаваных) рублёў. Жыхар Японіі прызнаў віну і цалкам пагасіў доўг. У сваё апраўданне ён сказаў, што пакінуў матацыкл ненаўмысна. Проста яго транспарт быў пашкоджаны падчас ДТЗ.

Усяго летась за аналагічныя правапарушэнні з замежных грамадзян было спагнана ў бюджэт краіны каля 3 мільярдаў недэнамінаваных рублёў, паведамілі ў прэс-цэнтры Магілёўскай мытні.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Захаванне абышлося нятанна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».