Вы тут

У вёскі, дзе няма крам, форму і канцтавары прывязуць пад заказ


Да новага навучальнага года ў Беларусі пройдзе тысяча выставак-продажаў і 470 школьных базараў. А ў сельскай мясцовасці будзе працаваць 4,4 тысячы куткоў школьніка. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела нехарчовых тавараў упраўлення гандлю Белспажыўсаюза Віталій ШКЕЛКО.


Пакупнікам прапануюць больш за 50 тысяч адзінак адзення для вучняў, 60 тысяч адзінак трыкатажных вырабаў, 50 тысяч пар скуранога абутку. 97 працэнтаў тавараў, якія рэалізуе Белспажыўсаюз, — айчыннай вытворчасці.

У цэлым спецыялізаваны асартымент можна набыць у шасці тысячах гандлёвых аб'ектах спажыўкааперацыі ў райцэнтрах і вёсках. У населеных пунктах без крам гатовы прымаць заяўкі на школьныя тавары і забяспечыць іх дастаўку.

Па падліках Белспажыўсаюза, сабраць сёлета вучня малодшых класаў на заняткі бацькам будзе каштаваць ад 180 да 600 рублёў. Гэта прыкладныя затраты на адзенне, абутак і школьныя рэчы.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Школьныя тавары — на дом

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.