Вы тут

Дзіцячыя бібліятэкі Мінска праводзяць конкурс малюнкаў


Дзіцячыя бібліятэкі Мінска праводзяць конкурс малюнкаў "Па старонках улюбёных казак". Паўдзельнічаць у ім могуць дзеці ва ўзросце ад 5 да 15 год, якія любяць чытаць казкі і маляваць. Лепшыя творы трапяць на спецыялізаваную выставу, а іх аўтары змогуць выйграць прыз!


Умовы ўдзелу ў конкурсе вельмі простыя: неабходна намаляваць ілюстрацыю да любой сучаснай казкі беларускага або замежнага пісьменніка і даслаць яе па адрасе: 220029, г. Мінск, вул. Пашкевіч 9\2 (дзіцячая бібліятэка №8). Можна таксама прынесці ілюстрацыю непасрэдна ў найбліжэйшую дзіцячую бібліятэку. Яе адрас можна знайсці на blog.childlib.by.

Увага - малюнкі, якія прайшлі праз камп'ютарную апрацоўку або былі створаны на камп'ютары, да конкурсу дапушчаны не будуць!

Працы прымаюцца да 20 кастрычніка. Падрабязней пра конкурс можна даведацца ў часопісах "Незнайка" і "3\9 царство", а таксама на blog.childlib.by.

- Народнае галасаванне пройдзе на сайце lib.golosovanie.by і будзе доўжыцца дзесяць дзён, - паведаміла карэспандэнту "Звязды" загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынга Цэнтральнай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Алена Беразоўская. - Ужо зараз можна сказаць, што прыкладна аднолькавым попытам карыстаюцца творы як замежных, так і айчынных казачнікаў.

Арганізатарам конкурса з'яўляецца дзяржаўная ўстанова "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк Мінска". Афіцыйны партнёр - «Я медыя», якая з'яўляецца рэдакцыяй дзіцячых СМІ і якая выпускае такія выданні, як «3/9 царство» і іншыя часопісы для маленькіх чытачоў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.