Вы тут

Пераможца "Славянскага базару" Аляксей Грос стаў студэнтам


Спявак набраў 291 бал на іспытах і прайшоў на бюджэт у БДУКМ, дзе будзе вучыцца на рэжысёра святаў.


ФОТА: sputnik.by

Паступаць ва ўніверсітэт Грос вырашыў падчас падрыхтоўкі да ўдзелу ў "Славянскім базары". На ЦТ у чэрвені ён здаваў гісторыю Беларусі і беларускую мову, а пазней і ўнутраныя іспыты ў БДУКМ. У суме спявак набраў 291 бал, а ў чацвер яго афіцыйна залічылі на бюджэт завочнага аддзялення па спецыяльнасці "рэжысёр святаў". 

На ўнутраных выпрабаваннях Грос распавядаў адну з баек Кандрата Крапівы і ўрывак з апавядання Івана Буніна "Арэлі". Таксама па жаданні камісіі ён распавёў дзіцячую казку і абмеркаваў з імі Уладзіміра Мулявіна. 

У якасці выпрабаванні прадставіў Грос і сваё бачанне сцэнарыя "Славянскага базару" - у прыватнасці, артыст прапанаваў стварыць "славянскі праспект" з пляцоўкамі славянскіх краін-удзельніц фестывалю і весці канцэрты на беларускай і англійскай мовах.

sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».