Вы тут

Гарачыня ў Беларусі ў выхадныя крыху спадзе


Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.


ФОТА: kp.by

"Заканчваецца ліпень, і можна сказаць, што, нягледзячы на неаднародны тэмпературны рэжым, калі перыяды гарачага надвор'я чаргаваліся з пахаладаннямі, у цэлым ліпень быў цяплейшы, чым звычайна. Сярэдняя за месяц тэмпература паветра была на 1-2 градусы вышэйшай за кліматычную норму, а вось дажджоў выпала больш за норму. Апошні тыдзень ліпеня таксама быў шчодрым на цяпло і навальнічныя дажджы", - адзначыла сіноптык.

Святлана Рыбакова растлумачыла, што ў бліжэйшыя суткі тэрыторыя Беларусі зноў будзе пад уплывам актыўных атмасферных франтоў. Чакаецца няўстойлівае надвор'е, а з паўночна-заходніх раёнаў - паступовае аслабленне гарачыні. У пятніцу, 29 ліпеня, ноччу ў заходніх і цэнтральных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы, месцамі навальніцы будуць суправаджацца шквалістым узмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с. Днём у асобных раёнах чакаюцца град і моцныя ліўні. Тэмпература паветра ноччу складзе 15-21 градус вышэй за нуль, днём будзе 22-28, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 29-33 градусаў.

У выхадныя гарачыня аслабее, але без кароткачасовых дажджоў не абыдзецца. У суботу, 30 ліпеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 13-20, удзень чакаецца 22-29 градусаў.

У нядзелю месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 12-19 градусаў, днём будзе 21-28 цяпла.

У пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлівае надвор'е. У панядзелак і аўторак на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 13-20, днём будзе 21-28 градусаў. У панядзелак па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 29-32 градусаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.