Вы тут

Допінг-проба цяжкаатлеткі Ірыны Кулешы аказалася станоўчай


Такую інфармацыю распаўсюдзіла Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF).


ФОТА: dknews.kz

Беларуская спартсменка на Гульнях 2012 года выступала ў вагавой катэгорыі да 75 кг і змагла заваяваць бронзавую ўзнагароду. Пасля Алімпіяды ў Лондане чатыры гады таму ніякіх забароненых прэпаратаў у арганізме Ірыны Кулешы не было выяўлена. Аднак пасля пераправеркі летам бягучага года допінг-проба беларускі дала станоўчы вынік на дэгідрахлорметылтэстастэрон і станазалол. У спісе IWF, апублікаваным на афіцыйным сайце, прозвішчы яшчэ дзесяці атлетаў, якія прадстаўляюць Расію, Азербайджан, Грузію, Казахстан, Арменію і Малдову.

Раней станоўчыя допінг-пробы ў зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы былі выяўлены ў Дзіны Сазанавец, Марыны Шкерманковай і Яўгена Жарнасека, якіх няма ў выязным спісе каманды на Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанэйра.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.