Вы тут

Раім схадзіць


Велашпацыр па начным Мінску, фестываль авіяцыйнага спорту, паказ кароткаметражнага кіно і новая экспазіцыя ў мастацкім музеі – афіша «Звязды» з 29 ліпеня па 4 жніўня. 


Велашпацыр па начным Мінску

Фота: w-dog.ru

Дзе: Палац спорту (пр-т Пераможцаў, 4)

Калі: 29 ліпеня, 22:00

Колькі каштуе: 7 р. – папярэдне, 10 р. – у дзень экскурсіі; студэнтам, пенсіянерам, работнікам культуры – зніжка 20%

Калі вы хочаце скончыць працоўны тыдзень незвычайна, то велашпацыр па начной сталіцы – як раз тое, што трэба.

Калі адна частка Мінска засынае, іншыя вулачкі ахінае коўдра таемнасці і рамантыкі. Якія легенды і загадкі хаваюць яны ад старонніх вачэй? Далучайцеся, каб спазнаць Мінск з новага ракурса.

Збор групы каля выхаду з метро ў бок Палаца спорту. Абавязкова трэба мець велаліхтар!


Фестываль авіяцыйнага спорту #Пранеба

Фота: bfas.by

Дзе: аэрадром «Баравая»

Калі: 30 і 31 ліпеня, 10:00

Колькі каштуе: бясплатна

Фестываль авіяцыйнага спорту пад адкрытым небам #Пранеба пройдзе ўжо ў другі раз.

Самая доўгачаканая частка праграмы – верталётныя гонкі з удзелам лепшых сусветных экіпажаў, а таксама нацыянальны парашутны рэкорд (адразу 40 чалавек збяруць у небе вялікую фігуру).

Акрамя гэтага, для гледачоў рыхтуюцца дэманстрацыйныя палёты, экскурсіі па музеі авіятэхнікі, конкурсы, а таксама фотазоны, дзіцячыя зоны, канцэртная праграма і многае іншае. 


#МаяТрэніроўкаСёння

Фота: sport.mts.by

Дзе: парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў (пр-т Незалежнасці, 84/1)

Калі: 30 ліпеня, 11:00 і 12:00

Колькі каштуе: бясплатна

Пачынаем выхадныя актыўна! А каб не было сумна, бярэм з сабой сям'ю альбо сяброў.

У 11:00 адпраўляемся на майстар-клас па фрысбі, на якім вопытны трэнер навучыць асноўным кідкам, пакажа практыкаванні на спрыт, хуткасць і дакладнасць. А пасля правядзе сапраўдную камандную гульню.

А ў 12:00 у парку чакаюць усіх, хто хоча навучыцца правільна бегаць, а таксама даведацца ўсё пра тое, як падрыхтавацца да першых спаборніцтваў па бегу або цэламу марафону. Трэніроўка зойме 1,5 гадзіны і адбудзецца пры любым надвор'і.


Дабрачынны форум-барахолка «культАсобы»

Фота: mota.ru

Дзе: мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура (вул. З. Азгура, 8)

Калі: 31 ліпеня, 12:00

Колькі каштуе: 5 р.; дзецям да 14 гадоў – бясплатна 

«Вялікі блышыны рынак», які разгорнецца ў двары музея Азгура, збярэ мноства рэчаў, якія бачылі, як ствараецца гісторыя. Іх будуць выстаўляць людзі, якія і ствараюць гісторыю вакол нас – музыканты і пісьменнікі, мастакі і рэжысёры, акцёры і дызайнеры, фатографы, акцёры і журналісты.

Паралельна ў скульптурным зале на працягу ўсяго дня будуць праходзіць сустрэчы, дзе кожны з удзельнікаў форуму раскажа сваю рэальную гісторыю, а таксама гісторыю адной рэчы, асаблівага артэфакта, унікальнасць якому надае яго лёс.

Апагеем блышынага рынка стане «Аўкцыён Паўсядзённасці», на якім публіцы будзе прапанавана выкупіць тую самую рэч-артэфакт ад кожнага з удзельнікаў.

Сродкі з аўкцыёну адправяцца да рэальных герояў, якія ўсё яшчэ жывуць сярод нас, – ветэранаў вайны. 


Паказ кароткаметражнага кіно беларускіх рэжысёраў

Фота: socnews.by

Дзе: адкрытая прастора «ВЕРХ» (вул. Куйбышава, 22)

Калі: 1 жніўня, 18:00

Колькі каштуе: бясплатна

Пасля прагляду кожнай карціны ў наведвальнікаў будзе магчымасць задаць пытанні рэжысёру і здымачнай групай. Пасля завяршэння кінапаказу госці змогуць застацца, каб паспрабаваць вегетарыянскую ежу і паслухаць жывую музыку.

На мерапрыемства запрошаны беларускія рэжысёры, акцёры, прадзюсары, а таксама ўсе, хто цікавіцца культурай і мастацтвам.


Выстава «Зямля палеская»

Фота: bobruisk.ru

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) 

Калі: па 29 жніўня з 10:00 да 18:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

28 ліпеня адбылося адкрыццё выставы Мікалая Кузьміча Дубровы «Зямля палеская».

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 20 твораў жывапісу ў жанрах пейзажу, партрэта і тэматычнай карціны з калекцыі аўтара. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».