Вы тут

У краіне сабраны другі мільён тон збожжа


Як паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, гэты рубеж айчынныя гаспадаркі пераадолелі ўчора.


На першым месцы па сабраным ураджаі па-ранейшаму застаюцца аграрыі Гомельшчыны. Там намалацілі ўжо больш за 515 тысяч тон. Крыху адстае Мінская вобласць: у прысталічным рэгіёне ўбралі 497 тысяч тон. Не нашмат адстае і Брэстчына, дзе сабралі 472 тысячы тон збожжа. А вось у іншых рэгіёнаў харчовая статыстыка пакуль больш сціплая. Прамежкавы вынік аграрыяў Гродзеншчыны — 277 тысяч тон. Гаспадаркі Магілёўскай вобласці запісалі на свой рахунак 181 тысячу тон збожжа. Віцебская вобласць, якая традыцыйна пачынае жніво апошняй, цяпер мае ў распараджэнні 67,7 тысячы тон. Ураджайнасць збожжа складае 34,4 цэнтнера з гектара. Гэта больш за леташні паказчык на 2,3 ц/га.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.