Вы тут

Прэзідэнт заклікае знайсці новыя падыходы ў барацьбе з курэннем


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях абароту і спажывання тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння, паведаміў карэспандэнт БЕЛТА.


«Мы бачым, што людзі па-ранейшаму кураць, і адных забаронных мер недастаткова, — адзначыў Прэзідэнт. — Не сакрэт, што забаронены плод заўсёды салодкі для пачынаючых курцоў. А курцам са стажам патрэбна моцная матывацыя для адмовы ад курэння. Настаў час для пошуку новых шляхоў вырашэння гэтай праблемы, якія будуць улічваць рэальны стан спраў і псіхалогію людзей».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сусветны вопыт і практыка паказваюць, што для дасягнення выніку патрэбны не татальныя забароны, а прадуманы комплекс мер. «Адміністрацыйныя абмежаванні павінны арганічна спалучацца з рознымі стымуламі, заахвочваннямі і інфармацыйнай работай. Асноўная роля тут адводзіцца медыкам, журналістам, педагогам, ідэолагам», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, у Беларусі праблема спажывання тытунёвых вырабаў застаецца сур'ёзнай. Нягледзячы на меры, што прымаюцца, у краіне курыць амаль палавіна мужчынскага насельніцтва, усё часцей гэту згубную прывычку мае моладзь. «Больш таго, з'яўляюцца новыя прадукты для імітацыі курэння, што наносяць не меншую шкоду здароўю, чым тытунь. Размова ідзе аб электронных цыгарэтах, якія становяцца ўсё больш папулярнымі. Яны прыцягваюць сваёй незвычайнасцю, даступнасцю, адсутнасцю інфармацыі аб шкодзе іх выкарыстання. Ды і не ўсе згаджаюцца з тым, што яны шкодныя настолькі, наколькі шкодныя традыцыйныя цыгарэты», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што падставай для гэтай размовы стаў праект дэкрэта, які ўнесены на яго разгляд. «Дакумент сур'ёзны. Я яго павінен разгледзець і падпісаць. Але палічыў неабходным па праблемах, якія адносяцца да праекта гэтага дэкрэта, яшчэ раз параіцца, вярнуўшыся ў цэлым да пытанняў вытворчасці і спажывання тытунёвых вырабаў», — заявіў Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што дэкрэт, прызначаны знізіць спажыванне тытуню жыхарамі Беларусі, быў прыняты яшчэ ў 2002 годзе, і неабходныя змяненні ўносяцца ў яго рэгулярна. «Але належнага выніку, на які мы разлічвалі, пакуль няма. Таму, па-першае, нам трэба прааналізаваць, як выконваюцца палажэнні дэкрэта ў дзеючай рэдакцыі і якіх зрухаў удалося дасягнуць. Па-другое (аб адказных за рэалізацыю яго норм), наколькі эфектыўна мы адсочваем вынікі праводзімай работы?» — паставіў пытанні кіраўнік дзяржавы.

Новым праектам дэкрэта, у прыватнасці, прапануецца прыраўнаваць электронныя цыгарэты да тытунёвых вырабаў і пашырыць пералік месц, у якіх курэнне забараняецца. «Аднак паўстае пытанне, ці прынясуць гэтыя меры чаканы эфект? — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы павінны абмеркаваць, ці ўсё прадугледжана ў праекце дэкрэта, ці ёсць альтэрнатыўныя шляхі для зніжэння тытунекурэння ў Беларусі?»

Міністр аховы здароўя Васіль Жарко на нарадзе расказаў, што спажыванне тытуню наносіць істотную шкоду здароўю грамадзян, а гэта, у сваю чаргу, кладзецца цяжарам на грамадства і дзяржаву. «Тытунекурэнне з'яўляецца адным з асноўных фактараў рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў, іх ускладненняў і заўчаснай смяротнасці», — падкрэсліў ён.

Паводле даных міністра, у Беларусі на долю неінфекцыйных захворванняў прыпадае каля 86 працэнтаў усіх хвароб і 82 працэнты смерцяў. «У 2015 годзе смяротнасць мужчын працаздольнага ўзросту перавышала значэнне аналагічнага паказчыку ў жанчын у 4 разы. А па асобных прычынах — хваробы сістэмы кровазвароту, злаякасныя новаўтварэнні — да 7 разоў. У тытунёвым дыме знаходзіцца больш за 90 вядомых канцэрагенаў і каля
250 таксічных злучэнняў», — сказаў Васіль Жарко.

Загаловак у газеце: Дабіцца належнага выніку

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.