Вы тут

За чыстае паветра


Еўрапейскі саюз выдзеліць нашай краіне 14,5 млн еўра на рэалізацыю прыродаахоўных мерапрыемстваў.

Пагадненне аб фінансаванні праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Паляпшэнне якасці паветра і кіраванне навакольным асяроддзем у Беларусі» паміж урадам Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскім саюзам падпісалі міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута і кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь Андрэа Віктарын.


Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі, бюджэт якога — 14,5 млн еўра, прадугледжвае рэалізацыю мерапрыемстваў, накіраваных на аказанне падтрымкі Беларусі ў правядзенні эфектыўнага маніторынгу выкідаў у атмасферу і радыяцыйнага маніторынгу, удасканаленне кіравання навакольным асяроддзем, мадэрнізацыю інфраструктуры маніторынгу якасці паветра і радыяцыйнага маніторынгу, паляпшэнне экалагічнага кіравання на мясцовым узроўні.

Па словах Андрэа Віктарын, многія выпадкі хвароб і заўчаснай смерці звязаны з забруджваннем паветра, якое, зразумела, не мае межаў. Таму Еўрапейскі саюз зацікаўлены ў ажыццяўленні гэтай праграмы як на карысць беларусаў, так і на карысць людзей, якія жывуць побач, у тым ліку і ў ЕС.

— Праект прадугледжвае як супрацоўніцтва паміж еўрапейскімі і беларускімі экспертамі для абмену досведам, так і пастаўкі абсталявання на суму каля 7 млн еўра, у тым ліку мабільных і стацыянарных станцый для маніторынгу забруджвання паветра, — паведаміла кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

Андрэй Каўхута таксама падкрэсліў, што супрацоўніцтва з Еўрасаюзам вельмі важнае для нашай краіны. І яно выяўляецца не толькі ў выдаткоўванні значных па аб'ёме сродкаў, але і ў выкарыстанні сучаснага абсталявання, тэхналогій, якія забяспечваюць паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя і якасці жыцця беларускага народа. Многія сумесныя праекты ўжо рэалізаваны ў нашай краіне.

Падпісанне фінансавага пагаднення — гэта толькі першы крок, пачатак вялікай працы. Наступным этапам стане распрацоўка дакумента праекта — з канкрэтызацыяй усіх мерапрыемстваў, што пералічаны ў фінансавым пагадненні.

Вераніка КОЛАСАВА

kolasava@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».