Вы тут

Правінцыя Ганьсу нацэлена на развіццё кантактаў з Беларуссю


Аб гэтым паведаміў 28 ліпеня ў час сустрэчы з журналістамі - удзельнікамі Еўразійскага медыясемінара сакратар камітэта Кампартыі Кітая правінцыі Ганьсу Ван Саньюнь.


Ван Саньюнь пазітыўна ацаніў вынікі ліпеньскага візіту ў Мінск дэлегацыі правінцыі Ганьсу, у час якога былі падпісаны 8 пагадненняў аб супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі. Ён таксама выказаў надзею на паспяховую рэалізацыю намечаных планаў узаемадзеяння, у ліку якіх - гандлёва-прамысловая кааперацыя і супрацоўніцтва ў сферы медыцыны.

"Ганьсу з'яўляецца ключавым пунктам ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях", таму наша правінцыя гатова вельмі актыўна развіваць знешнія сувязі з усімі краінамі, размешчанымі ўздоўж новага Шаўковага шляху. Гэты праект, паводле задумы кітайскага кіраўніцтва, павінен быць адкрытым для ўсіх, узаемавыгадным і гарманічным", - дадаў ён.

Удзельнікі Еўразійскага медыясемінара наведалі ключавыя прамысловыя аб'екты горада Ланьчжоў, азнаёміліся з перадавымі, экалагічна бяспечнымі тэхналогіямі вытворчасці абсталявання для здабычы і перапрацоўкі нафты, а таксама будаўнічых і аддзелачных матэрыялаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.