Вы тут

Фотавыстаўка "Гонка легенд-2015" адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы


Фотавыстаўка "Гонка легенд-2015 - як гэта было" адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы, паведамілі ў Беларускай федэрацыі біятлона.


Фота: lenta.ru

У экспазіцыі прадстаўлены работы беларускіх фатографаў, якія змаглі перадаць самыя знакавыя моманты "Гонкі легенд", што ўпершыню была праведзена ў 2015 годзе, а таксама спартыўныя спаборніцтвы легендарных спартсменаў біятлона, якія прынялі запрашэнне ад трохразовай чэмпіёнкі зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы Дар'і Домрачавай паспаборнічаць у "Раўбічах".

Біятлонны фестываль 18 верасня зноў пройдзе ў цэнтры па зімовых відах спорту. У параўнанні з мінулым годам павялічыўся склад удзельнікаў гонкі з 20 да 30 спартсменаў. У праграме фестывалю асаблівую ўвагу будуць прыцягваць мас-старт і змешаная эстафета. На трасу ў "Раўбічах" выйдуць многія вядомыя біятланісты, якія пацвердзілі ўжо свой удзел у "Гонцы легенд". Гэта немцы Свен Фішэр і Рыка Грос, нарвежац Фрудэ Андрэсен і францужанка Фларанс Баверэль-Рабэр і многія іншыя.

Арганізатары ўлічылі вялікую цікавасць да фестывалю і ў гэтым годзе павялічылі колькасць трыбун уздоўж трасы. Назіраць за гонкай змогуць амаль 10 тыс. балельшчыкаў. Пачатак продажаў білетаў і новыя падрабязнасці аб гонцы чакаюцца ў пачатку жніўня.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.