Вы тут

Беларусь і Кітай створаць цэнтр развіцця інавацыйных тэхналогій


Беларусь і Кітай плануюць стварыць цэнтр развіцця інавацыйных тэхналогій у галіне індустрыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.


"Пагадненне аб стварэнні беларуска-кітайскага цэнтра развіцця інавацыйных тэхналогій у галіне індустрыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў бакі плануюць падпісаць 4-5 жніўня ў Мінску, дзе будзе праходзіць беларуска-кітайскі форум па камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці. У час форуму таксама запланавана падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве Беларусі і Кітая ў галіне прамысловага, фінансавага і даследчага ўзаемадзеяння і аб супрацоўніцтве Беларускага інавацыйнага фонду і кітайскіх венчурных кампаній па развіцці рынку прамых і венчурных інвестыцый", - расказалі ў прэс-службе.

У ДКНТ адзначылі, што праграмай форуму прадугледжваецца прэзентацыя інавацыйнага і навукова-тэхнічнага патэнцыялу Беларусі, у тым ліку перспектыўных праектаў для сумеснай рэалізацыі, а таксама выступленні прадстаўнікоў кітайскіх фінансавых і венчурных фондаў. "У форуме запланаваны ўдзел каля 20 кампаній з Кітая, у тым ліку 12 карпарацый і арганізацый па кіраванні венчурным капіталам", - дадалі ў прэс-службе.

Як паведамілі ў ДКНТ, мерапрыемства пройдзе пры арганізацыйнай падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі, СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».