Вы тут

У Заслаўі стартаваў чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ


Пазмагацца за званне наймацнейшых да нас прыехалі больш як тысяча спартсменаў з 62-х краін. Беларусь на сусветным першынстве прадстаўляюць чатыры дзясяткі весляроў.


Да старту чэмпіянату краіна-гаспадыня падрыхтавалася добра: у Заслаўі пабудаваны новы мост, які злучае тэрыторыю вяслярнага канала з трасай, арганізавана паркоўка, з'явіліся кропкі выязнога гандлю, устаноўлена трыбуна, здольная змясціць 800 гледачоў. На пачатку не абышлося і без скандальных навін. У члена французскай каманды ў хо-
дзе асабістага дагляду пры ўездзе ў Беларусь была выяўлена забароненая ў спаборніцкі перыяд субстанцыя. Дзяржаўны мытны камітэт неадкладна накіраваў гэтую інфармацыю ў Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва. Там пацвердзілі, што «рэчыва адносіцца да адмысловых субстанцый S9 (глюкакард) і забаронена да ўжывання ў спаборніцкі перыяд».

Аднак намеснік дырэктара НАДА Валерый Раковіч адзначыў, што спартсменцы, у якой выявілі лекавыя прэпараты, дыскваліфікацыя, хутчэй за ўсё, не пагражае.

- Прэпарат забаронены ВАДА толькі ў спаборніцкі перыяд. На момант жа яго выяўлення на мытні спаборніцтвы яшчэ фармальна не пачаліся, а значыць, і дыскваліфікаваць няма за што.

Учора на вяслярным канале прайшлі кваліфікацыйныя заезды. Сёння на турніры будуць разыграны першыя медалі, ну а завершацца спаборніцтвы ўжо заўтра.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Залатая» моладзь веславання

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?