Вы тут

Навукоўцы падлічылі ўсе расліны


У Каралеўскім батанічным садзе ў Вялікабрытаніі правялі першае усёабдымнае абследаванне сусветнай флоры і прыйшлі да высновы, што ўсяго навуцы вядома каля 390 900 відаў раслін.


Батанікі вывучылі існуючыя базы даных і выявілі там мноства паўтораў — часцяком адна і тая ж расліна ўлічвалася пад рознымі назвамі. Увогуле, навукоўцы настойваюць на лічбе 390 900 відаў (за вылікам водарасцяў, імхоў, антацэравых і пячоначных імхоў), з якіх прыкладна 369 400 відаў належаць кветкавым. Даследчыкі сцвярджаюць, што тысячы відаў раслін усё яшчэ застаюцца неапісанымі. Адкрыцці адбываюцца пастаянна: так, у 2015 годзе было апісана 2034 новыя віды. У іх ліку — дрэва Gіlbertіodendron maxіmum (у Габоне), якое вырастае да 45 метраў у вышыню, 90 новых відаў бягоній і пяць новых відаў цыбулі. Часцей за ўсё новыя расліны адкрываюць батанікі з Кітая, Аўстраліі і Бразіліі.

Навукоўцы папярэджваюць, што 21% сусветнай флоры знаходзіцца пад пагрозай вымірання — перш за ўсё з-за высякання лясоў і знішчэння мангравых зараснікаў. Хваробы і шкодныя насякомыя таксама былі прызнаныя крыніцай небяспекі. Уразлівымі да наступстваў глабальнага пацяплення выявіліся 10% усёй глебы Зямлі. Нарэшце, батанікі разгледзелі праблему інвазіўных відаў — раслін, якія трапляюць у новыя для сябе экасістэмы і там разбуральна ўплываюць на мясцовую флору. Агульную шкоду ад такіх відаў яны ацэньваюць у 5% ад глабальнага ВУП.

У верасні 2015 года навукоўцы займаліся падлікам агульнай колькасці дрэў на планеце і налічылі больш за тры трыльёны.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?