Вы тут

«Сваяцкі» трохкутнік


«Замуж я вышла, як мне здавалася, па каханні. Муж прывёў мяне ў трохпакаёвую кватэру, дзе, акрамя бацькоў, жыў яшчэ і яго старэйшы брат. Цэлы год усё ішло проста цудоўна, а потым Валеру (мужа) забралі на зборы. Па вечарах я сядзела дома, чытала ці вязала, а потым заходзіла ў пакой да яго брата, каб паглядзець які-небудзь фільм па камп'ютары (уласнага ў нас яшчэ не было).


Алег ласкава называў мяне сястрычкай, цікавіўся справамі на працы ды і ўвогуле даваў карысныя парады. Ён шмат дзе пабываў, многа бачыў, шмат чытаў. Дзяўчаты званілі яму кожны дзень, прыходзілі ў госці, але ніводная не затрымлівалася надоўга. У параўнанні з маім мужам ён здаваўся вельмі дарослым, самастойным. Не браў у бацькоў грошы на цыгарэты, не патураў капрызам маці...

Аднойчы Алег прапанаваў мне схадзіць з ім у кіно — проста так, па-сяброўску. Мы і бацькам пра гэта сказалі — што тут дрэннага? А калі ў зале выключылі святло, ён узяў мяне за руку і дзве гадзіны трымаў яе ў сваёй... Па дарозе дадому мы амаль не размаўлялі...

Калі ішла на вакзал сустракаць мужа — плакала. І потым усё валілася з рук. Трэба было гатаваць святочную вячэру, сядзець побач з Валерам за сталом, усміхацца... А я думала толькі пра адно — як цяпер будзе? Ці зможам мы з Алегам сустракацца па-за межамі дома? Як? Дзе?

З таго часу мінуў год... У нашых з Алегам адносінах нічога не змянілася. Калі ўсе дамашнія вяртаюцца з работы, мы іграем ролю «сваякоў», а як толькі ўсе за парог — кідаемся адно да аднаго ў абдымкі. А Валера ні аб чым не здагадваецца...

Часам мне становіцца брыдка ад самой сябе, ад нашага «сваяцкага» трохвугольніка. Але разарваць адносіны з Алегам не магу — ён стаў для мяне ўсім. Прызнацца мужу — значыць назаўсёды пасеяць паміж імі варожасць і недавер... Што рабіць — не ведаю...»

Юлія С., г. Гомель

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.