Вы тут

Буйное радовішча калію выяўлена на паўночным захадзе Кітая


Буйное радовішча калію выяўлена ў правінцыі Цынхай на паўночным захадзе Кітая, перадае агенцтва "Сіньхуа".


Паводле ацэнак экспертаў, багатыя запасы гэтага радовішча дапамогуць змякчыць сітуацыю з дэфіцытам калійнага мінералу ў Кітаі, якая стварае пагрозу харчовай бяспецы краіны. 

Як паведамілі ў міністэрстве зямельных і прыродных рэсурсаў КНР, па выніках папярэдняй геалагічнай разведкі ў заходняй частцы Цайдамскай катлавіны выяўлена больш за 156 млн тон хлорыстага калію. Мяркуецца, што яшчэ большыя запасы будуць знойдзены пры правядзенні далейшай выведкі. 

Кітай імпартуе каля 70% спажываных калійных соляў. Пры гэтым каля 30 млн га сельгасугоддзяў у краіне маюць патрэбу ў калійных угнаеннях, штогод Кітай увозіць каля 6 млн тон такіх угнаенняў. У I паўгоддзі 2016 года Кітай імпартаваў 3,37 млн тонаў хлоркалію - на 11,2% менш, чым у студзені-чэрвені мінулага года. 

У цяперашні час 60% калійных запасаў і вытворчасцей свету прыпадае на Канаду, Расію і Беларусь.

interfax.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.