24 Верасень, панядзелак

Вы тут

«Залатыя» вёслы Заслаўя


Нашы спартсмены выйгралі 14 узнагарод на дамашнім юнацкім і маладзёжным чэмпіянаце свету па веславанні.

Гэтым разам найбуйнейшы сусветны спартыўны турнір прымала не сталіца, а невялікі гарадок непадалёк ад Мінска — Заслаўе. У Беларусі сабралася рэкордная колькасць удзельнікаў — больш за тысячу спартсменаў з 62 краін. Сярод іх такія экзатычныя, як Эквадор, Філіпіны і Макаа, і такія далёкія, як, напрыклад, Канада і Бразілія. Нягледзячы на нядаўнія балючыя пытанні і неразуменне з боку Міжнароднай федэрацыі веславання, якія закранулі нашу краіну, арганізацыя гэтага чэмпіянату з боку краіны-гаспадыні зноў была на найвышэйшым узроўні.


Да най­буй­ней­ша­га спар­тыў­на­га фо­ру­му ў За­слаўі быў па­бу­да­ва­ны но­вы мост, які злу­чае тэ­ры­то­рыю вяс­ляр­на­га ка­на­ла з тра­сай, ар­га­ні­за­ва­на пар­коў­ка для аў­та­ма­бі­ляў, а так­са­ма тры­бу­на, якая ўмя­шчае ка­ля 800 гле­да­чоў. Акра­мя та­го, з'я­ві­лі­ся кроп­кі вы­яз­но­га ганд­лю, дзе мож­на бы­ло як на­быць су­вер­нір­ную пра­дук­цыю, так і па­каш­та­ваць стра­вы на­цы­я­наль­най кух­ні. Ад­ным сло­вам, ство­ра­ны ўсе ўмо­вы і для бе­ла­рус­кіх балельшчыкаў, і для гас­цей.

— Пер­шын­ство прай­шло на вы­со­кім уз­роў­ні. Дзя­куй ар­га­ні­за­та­рам за іх пра­цу ў па­спя­хо­вай пад­рых­тоў­цы чэм­пі­я­на­ту. Я ду­маю, у кож­на­га за­ста­нуц­ца доб­рыя ўра­жан­ні і цёп­лыя ўспа­мі­ны пра тур­нір і пра Бе­ла­русь, — ска­заў на цы­ры­мо­ніі за­крыц­ця пер­шы ві­цэ-прэ­зі­дэнт Між­на­род­най фе­дэ­ра­цыі ка­ноэ Ішт­ван ВАШ­КУ­ЦІ.

Акра­мя та­го, быў ад­зна­ча­ны і вы­со­кі ўзро­вень са­мо­га вяс­ляр­на­га ка­на­ла, гэ­та па­цвер­дзіў стар­шы­ня тэх­ніч­най ка­мі­сіі чэм­пі­я­на­ту Енс КАЛЬ:

— Ка­нал у За­слаўі ад­па­вя­дае ўсім кры­тэ­ры­ям для пра­вя­дзен­ня та­кіх маш­таб­ных спа­бор­ніц­тваў, бе­ла­ру­сы вы­дат­на спра­ві­лі­ся з ар­га­ні­за­цы­яй.

Зда­ец­ца, за­да­во­ле­ныя за­ста­лі­ся і ба­лель­шчы­кі, у гэ­тыя дні ў За­слаўі іх бы­ло шмат. Не толь­кі но­вая тры­бу­на бы­ла за­поў­не­на да ад­ка­зу, мно­гія раз­мяс­ці­лі­ся прос­та на тра­ве па ба­ках фі­ніш­на­га ство­ру дыс­тан­цыі. Пе­ра­важ­ная боль­шасць ама­та­раў спор­ту, якія на­ве­да­лі ка­нал у вы­хад­ныя, вя­до­ма, — бе­ла­ру­сы, але су­стра­ка­лі­ся і цэ­лыя гру­пы гас­цей з су­сед­ніх кра­ін, у асноў­ным гэ­та ба­лель­шчы­кі з Ра­сіі і Ка­зах­ста­на.

Не пад­вя­лі і га­лоў­ныя дзе­ю­чыя асо­бы чэм­пі­я­на­ту — спарт­сме­ны. На дыс­тан­цыі раз­гар­ну­ла­ся па-са­праўд­на­му за­хап­ляль­ная ба­раць­ба, і гле­да­чы, і спе­цы­я­ліс­ты яшчэ ў пер­шы дзень тур­ні­ру ад­зна­чы­лі вы­со­кае спа­бор­ніц­кае на­пру­жан­не і вы­дат­ныя вы­ні­кі, якія па­каз­ва­юць вес­ля­ры на­ват у ква­лі­фі­ка­цый­ных за­ез­дах.

Пер­шыя ме­да­лі ў ка­піл­ку на­шай збор­най пры­нес­лі ка­на­іст­кі Але­на Нозд­ра­ва і На­дзея Ма­кар­чан­ка, якія пе­ра­маг­лі на дыс­тан­цыі 500 м. Паз­ней дзяў­ча­ты ста­лі рэ­кард­смен­ка­мі па коль­кас­ці за­ла­тых уз­на­га­род. На іх ра­хун­ку цэ­лыя ча­ты­ры ме­да­лі вы­шэй­шай про­бы.

— Уда­лы для нас з На­дзяй се­зон, шмат пе­ра­ма­га­лі і тут, і на ін­шых між­на­род­ных стар­тах. Пра­вя­лі доб­рую ра­бо­ту зі­мой і вяс­ной, та­му так усё вы­дат­на атры­ма­ла­ся, — ад­зна­чы­ла Але­на Нозд­ра­ва.

Чэм­пі­ё­на­мі све­ту так­са­ма ста­лі Да­ры­на Пі­ку­ле­ва і Ка­мі­ла Бобр (ка­ноэ-двой­ка на 200 м ся­род дзяў­чат да 23 га­доў), Мі­кі­та Сань­ко, Ула­дзі­слаў Су­ха­но­саў, Ста­ні­слаў Дай­не­ка, Ілья Фе­да­рэн­ка (бай­дар­ка-чац­вёр­ка на 1000 м ся­род юні­ё­раў), Аляк­сей Мі­сю­чэн­ка, Ге­ор­гій Ані­кін, Кі­рыл Ні­кі­цін, Мак­сім Зай­цаў (бай­дар­ка-чац­вёр­ка на 1000 м ся­род мо­ла­дзі да 23 га­доў). Акра­мя та­го, у ак­ты­ве бе­ла­рус­кай ка­ман­ды і пяць ся­рэб­ра­ных уз­на­га­род.

Та­кі вы­нік бе­ла­рус­кай мо­ла­дзі ка­жа пра тое, што ў ай­чын­на­га вес­ла­ван­ня ёсць бу­ду­чы­ня, а за спі­на­мі на­шых сла­ву­тых чэм­пі­ё­наў — бра­тоў Баг­да­но­ві­чаў і Ка­ця­ры­ны Карс­тэн — вы­рас­ла вы­дат­ная зме­на.

На тур­ні­ры пры­сут­ні­ча­лі і на­шы пер­шыя ге­роі, пер­шыя алім­пій­скія чэм­пі­ё­ны Бе­ла­ру­сі, вя­до­мыя вес­ля­ры Сяр­гей МА­КА­РАН­КА і Ле­а­нід ГЕЙШТАР.

— Ат­мас­фе­ра, як заў­сё­ды, вель­мі цёп­лая, — ка­жа Сяр­гей Лаў­рэнць­е­віч, — пры­еха­ла вель­мі шмат гас­цей, з які­мі спа­бор­ні­ча­лі на дыс­тан­цыі яшчэ мы ў свой час. Ар­га­ні­за­цыя чэм­пі­я­на­ту на най­вы­шэй­шым уз­роў­ні, але гэ­та ўжо на­ват ні­ко­га і не здзіў­ляе, бо бе­ла­рус­ка­му на­ро­ду ха­рак­тэр­ная та­кая ры­са, як гас­цін­насць. Пры­ем­на, што тра­ды­цыі айчыннага вес­ла­ван­ня, якія ўзя­лі свой па­ча­так яшчэ не­дзе ў 50-х, іс­ну­юць і па сён­няш­ні дзень. Вы­ні­кі гэ­та­га чэм­пі­я­на­ту па­ка­за­лі, што ў на­шых алім­пій­скіх чэм­пі­ё­наў ёсць зме­на, а сак­рэт гэ­та­га, перш за ўсё, у тым, што не сыш­лі ста­рыя трэ­не­ры.

Раз­мо­вы аб ма­ю­чых ад­быц­ца Алім­пій­скіх гуль­нях — гэ­та ад­на з асноў­ных тэм, якія аб­мяр­коў­ва­лі­ся на чэм­пі­я­на­це ў За­слаўі. Менш чым за ты­дзень да стар­ту Гуль­няў па-ра­ней­ша­му за­ста­юц­ца пы­тан­ні па скла­дзе ўдзель­ні­каў спа­бор­ніц­тваў па вес­ла­ван­ні.

— Я аса­біс­та па­пра­сіў на­шых дзяў­чат ад­помс­ціць за муж­чын­скую ка­ман­ду, — ка­жа Сяр­гей Ма­ка­ран­ка. — Бо тое, як абы­шлі­ся з на­шы­мі спарт­сме­на­мі — гэ­та са­праўд­нае бяз­лад­дзе, абу­раль­ная не­спра­вяд­лі­васць.

У за­кан­чэн­ні ад­зна­чым, што па вы­ні­ках чэм­пі­я­на­ту ў За­слаўі леп­шай ка­ман­дай у агуль­ным ме­даль­ным за­лі­ку пры­зна­на Венг­рыя, леп­шай ка­ман­дай у жа­но­чым ка­ноэ — Бе­ла­русь, у муж­чын­скім ка­ноэ — Ра­сія, леп­шыя ка­ман­ды ў муж­чын­скай і жа­но­чай бай­дар­цы — Венг­рыя.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.