Міждзяржаўныя беларуска-кітайскія ўзаемаадносіны ўжо даўно выйшлі на ўзровень стратэгічнага партнёрства. Новы імпульс для далейшага актыўнага і плённага супрацоўніцтва павінен надаць візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Паднябесную, які, як мяркуецца, адбудзецца зусім хутка — у верасні. Аб гэтым «Звяздзе» паведаміў намеснік дырэктара ўпраўлення міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая Цянь Найчэн.
«Сёлета спаўняецца чвэрць стагоддзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, — адзначыў Цянь Найчэн. — Узаемадзеянне вельмі плённае — за гэты час нашы краіны дасягнулі заўважных поспехаў у шэрагу кірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Мы вельмі цэнім і даражым нашай дружбай з Беларуссю. Вельмі важна, што супрацоўніцтва развіваецца на ўсіх узроўнях. А ўзаемаразуменне і насамрэч партнёрскія ўзаемаадносіны паміж кіраўнікамі нашых дзяржаў Сі Цзіньпінем і Аляксандрам Лукашэнкам адыграюць надзвычай важную ролю ў канструктыўным развіцці стратэгічнага партнёрства».
Мікалай ЛІТВІНАЎ
Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.