Вы тут

Вялікі біятлонны фестываль другі раз пройдзе ў Раўбічах


«Гонка легенд» восенню вяртаецца да нас разам са старымі знаёмымі і новымі ўдзельнікамі. 18 верасня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі зноў будзе свята.


Склад удзельнікаў сёлета павялічыцца з 20 да 30 спартсменаў. Да кампаніі шматразовых алімпійскіх чэмпіёнаў — Свена Фішэра, Рыка Гроса, Хальварда Ханевальда, Крыстафа Зумана — далучыліся і нашы суседзі: украінец Андрэй Дзярызямля і расіянін Мікалай Круглоў-малодшы. Леташнія пераможцы суперспрынту нарвежац Фрудэ Андрэсен і францужанка Фларанс Баверэль-Рабер таксама ў страі. Акрамя таго, прыемным сюрпрызам для заўзятараў будзе ўбачыць на трасе і сваіх суайчыннікаў — алімпійскага чэмпіёна Калгары-1988 Аляксандра Папова, сярэбранага прызёра Ванкувера-2010 Сяргея Новікава і бронзавага медаліста Нагана-1998 Аляксея Айдарава.

У «Гонцы легенд» з'явяцца і новыя жаночыя твары: алімпійская чэмпіёнка Карын Ніагрэ, прызёры Гульняў Сільві Бекар, Мары-Лор Брунэ і Сандрын Баі (усе — Францыя); немкі Марціна Бек (Глагоў) і Катрын Ланг (Хітцэр). Расійская школа біятлона будзе прадстаўлена двухразовымі алімпійскімі чэмпіёнкамі Вольгай Зайцавай і Ганнай Багалій.

У праграме фестывалю па-ранейшаму засталіся мас-старт і змяшаная эстафета. Арганізатары падрыхтавалі яшчэ адзін сюрпрыз: акрамя біятлонных легенд на трасе паспаборнічаюць і юныя прадстаўнікі біятлонных школ Беларусі, а таксама прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Заўзятары, якія прыедуць ў Раўбічы крыху раней, змогуць трапіць на аўтограф-сесію легенд біятлона, якая пройдзе перад гонкамі. Новыя аўтограф-карты і жывыя зносіны з кумірамі будуць магчымымі на працягу дзвюх гадзін.

Свята біятлона захопіць усю тэрыторыю спарткомплексу. Для юных заўзятараў будуць падрыхтаваны дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, а на ўваходзе будзе размяшчацца «Беларуская гасцёўня», дзе ўсе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з беларускай культурай, рамёствамі і кухняй.

Улічваючы вялікую цікавасць, якую праявілі аматары спорту летась, да сёлетняга фестывалю павялічылі колькасць трыбун уздоўж трасы. Назіраць за гонкай ужывую змогуць каля 10 тысяч заўзятараў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Легенды вяртаюцца!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».