Вы тут

У Мікашэвічах затрымалі махляроў, якія незаконна перавозілі драўніну


За адзін дзень з інтэрвалам у гадзіну работнікі Мікашэвіцкай міжрайінспекцыі ў Мікашэвічах затрымалі два грузавікі з дзелавой драўнінай елкі агульным аб'ёмам звыш 50 кубаметраў.


Аднак у прадстаўленых кіроўцамі для праверкі суправаджальных дакументах было ўказана зусім іншае найменне прадукцыі, чым тая, што перавозілася. Падчас разбору было ўстаноўлена, што апошняя адгружана ў адным і тым жа квартале аднаго з лясніцтваў Петрыкаўскага лясгаса, там жа выпісаны і сумнеўныя суправаджальныя дакументы. На месца прыбыла следча-аператыўная група Лунінецкага РУУС. Лесавозы з драўнінай дастаўлены на штрафную стаянку.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Лесавозы на штрафстаянцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».