Вы тут

У цэнтры «Зубраня» аздараўляюцца дзеці з Японіі


Сёння Беларусь усімі сіламі імкнецца дапамагчы Японіі справіцца з цяжкімі наступствамі тэхнагеннай катастрофы. Гэтым летам, у рамках шматгадовага дабрачыннага праекта дапамогі дзецям, якія пацярпелі ад радыяцыйнага выпраменьвання пры выбуху на Фукусімскай АЭС, з 21 ліпеня па 10 жніўня больш за сотню дзяцей і дарослых пройдуць санаторна-курортнае лячэнне ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня».


У жніўні 2012 года па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры была распрацавана спецыяльная рэабілітацыйная праграма. Менавіта тады 13 прадстаўнікоў з прэфектуры Міягі і прэфектуры Фукусіма — раёнаў, якія найбольш пацярпелі ў выніку выбуху энергаблока на АЭС «Фукусіма-1» — упершыню правялі канікулы ў «Зубраняці».

— Мы не маглі не адгукнуцца, бо ў 1986 годзе, калі адбыўся выбух на Чарнобыльскай АЭС, менавіта Японія першай аказала нам дапамогу, — гаворыць Надзея Ануфрыева, дырэктар НДЦ «Зубраня». — Але, на жаль, вылучыць сродкі з дзяржаўнага бюджэту на большую колькасць чалавек было цяжка. З 2015 года вялікую частку выдаткаў узяла на сябе кампанія «Гейм Стрым» і, дзякуючы такой падтрымцы, на гэты момант рэабілітацыйна-аздараўленчы курс у нашым цэнтры ўжо прайшлі больш за 250 японскіх дзетак.

Курс уключае поўнае медыцынскае абследаванне на базе Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы ў Бараўлянах. У дадатак — абследаванне спецыялістамі рухомай радыеметрычнай лабараторыі Пінскага пагранічнага атрада на магчымае перавышэнне дапушчальных узроўняў дозавай нагрузкі радыяцыі.

— Радыеметрычнае даследаванне, якое выконваецца з выкарыстаннем лічыльніка выпраменьванняў чалавека (ЛВЧ), неабходнае абсалютна для ўсіх, хто так ці інакш падвергнуўся ўздзеянню радыяцыі, — лічыць Аляксандр Ражко, дырэктар РНПЦ Радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека. — Сёння наша краіна валодае ўнікальным досведам у сферы радыяцыйнай медыцыны, сродкамі, неабходнымі для своечасовай дыягностыкі.

Для кожнага з японскіх дзяцей, якія прыляцелі ў Беларусь на аздараўленне, курс рэабілітацыйных мерапрыемстваў распрацоўваецца выключна індывідуальна (кіслародны кактэйль, хвойна-жамчужныя ванны, аэраіонатэрапія, спелеатэрапія, механатэрапія, масаж і многае іншае).

Хадзукі Асіта прыехаў у Беларусь з горада Сендай. Пра тое, што Мінск і Сендай звязваюць дзясяткі гадоў сяброўства, узаемадапамогі і супрацоўніцтва, ён пачуў упершыню. А менавіта ж Сендай першым адгукнуўся і аказаў дапамогу беларусам пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 1986-м беларусы атрымлівалі ў дар ад жыхароў Сендая і дыягнастычнае абсталяванне, і медыцынскія прэпараты, якія дапамаглі пераадолець наступствы аварыі. Сёння Беларусь усімі сіламі імкнецца дапамагчы Японіі справіцца з цяжкімі наступствамі тэхнагеннай катастрофы.

Сумаваць у «Зубраняці» забараняецца. Усмешкі тут паўсюды. Добры настрой усім без выключэння ўдзельнікам змены, незалежна ад нацыянальнасці, колеру вачэй, валасоў і ўзросту, ствараюць займальныя гульні, экскурсіі, сумесныя танцавальныя экспромты і майстар-класы на свежым паветры.

Да­вед­ка

Буй­ная ра­ды­я­цый­ная ава­рыя на АЭС Фу­ку­сі­ма-1 (па за­яве япон­скіх афі­цый­ных асоб — 7-га ўзроў­ню па шка­ле ІNES) ад­бы­ла­ся 11 са­ка­ві­ка 2011 го­да ў вы­ні­ку най­мац­ней­ша­гаў гіс­то­рыі Япо­ніі зем­ля­тру­су і цу­на­мі, якое аб­ру­шы­ла­ся ўслед за ім. У спі­сы за­гі­ну­лых тра­пі­лі амаль 16 тыс. ча­ла­век, дзя­сят­кі ты­сяч па­цяр­пе­лі.

— Тут так весела! У мяне ўжо вельмі шмат беларускіх сяброў. Тут усе такія прыгожыя, шчырыя і добрыя. Усміхаюцца і кажуць: «Прывітанне!» У нас так не прынята, — дзеліцца ўражаннямі Міябі Сакамота.

На думку саміх дзяцей, Японія — дастаткова закрытая краіна, што абумоўлена перш за ўсё менталітэтам, нацыянальнымі асаблівасцямі і знешняй палітыкай дзяржавы. Аднак там гэты праект атрымаў шырокую вядомасць на самым высокім узроўні.

— Я прыляцела ў Беларусь для таго, каб асабіста падзякаваць за тую вялікую, неацэнную дапамогу, якая аказваецца ў рамках дабрачыннага спонсарскага праекта па аздараўленні дзяцей Японіі, — сказала член Палаты саветнікаў Парламента Японіі Масака Моры. — Падобнага праекта, мяркую, у гісторыі яшчэ не было. Для нас гэта сапраўды вялікі гонар.

Яна ЦЫДЗІК

Загаловак у газеце: Такога праекта яшчэ не было!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».