Вы тут

Сталічная міліцыя шукае махляроў, якія не расплаціліся за паслугі бара


Маладая пара прыйшла ў лазневы комплекс, што ў Першамайскім раёне сталіцы. Аплаціўшы ўваходны білет, хлопец і дзяўчына атрымалі спецыяльныя бранзалеты з датчыкамі, з дапамогай якіх можна было скарыстацца паслугамі бара на суму 40 дэнамінаваных рублёў, а пры выхадзе аплаціць суму, якая налічыцца датчыкам.


Наведвальнікі знаходзіліся ў комплексе каля дзвюх гадзін, скарыстаўшыся і паслугамі бара. Папарыўшыся, яны накіраваліся ў купальню. У яе памяшканні малады чалавек цераз акно пакінуў комплекс, выкраўшы бранзалет. Праз некаторы час дзяўчына накіравалася да выхаду. Аддаўшы свой бранзалет, яна сказала, што малады чалавек вырашыў яшчэ трохі адпачыць і выйдзе пазней, расказалі ў Першамайскім РУУС г. Мінска.

Убачыўшы адкрытае акно, ахоўнік западозрыў нядобрае і накіраваўся ў купальню. Прагледзеўшы запісы з камер відэаназірання, ён звярнуўся ў міліцыю. Заказ коштам 38 рублёў 69 капеек быў не аплачаны, таксама быў выкрадзены дарагі бранзалет. Падазраваных — юнака і дзяўчыну на выгляд 16-20 гадоў — цяпер шукаюць.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Каб не плаціць, выйшаў з лазні... цераз акно

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».