Вы тут

4 медалі заваявалі беларусы на хімічнай алімпіядзе ў Тбілісі


Залаты і тры сярэбраныя медалі заваявалі беларускія школьнікі на 48-й Міжнароднай хімічнай алімпіядзе ў Тбілісі.


Усяго ўдзел у інтэлектуальных спаборніцтвах узялі 264 юныя хімікі з 76 краін свету. Міжнародная алімпіяда складаецца з двух тураў: эксперыментальнага і тэарэтычнага. Абодва доўжацца да 5 гадзін і праводзяцца ў розныя дні. Кожную краіну прадстаўляе каманда, якая складаецца не больш чым з чатырох чалавек.

У беларускай камандзе без узнагарод не застаўся ніхто. Выхаванец сталічнай гімназіі №13 Канстанцін Анісовіч атрымаў залаты медаль. Сярэбраныя медалі — у ліцэістаў БДУ Рамана Ларковіча, Рыгора Сіненкі і прадстаўніка сярэдняй школы №47 горада Мінска Міраслава Макарэвіча.

З медалямі вярнуліся беларускія школьнікі і з Ханоя (В'етнам), дзе праходзіла 27-я міжнародная алімпіяда па біялогіі. Адзінаццацікласнік Ліцэя БДУ Альберт Вайшэвіч атрымаў «серабро». А Дзяніс Яроцкі, Паліна Трус (абодва з Ліцэя БДУ) і Ганна Галькевіч са сталічнай гімназіі №12 былі ўдастоены бронзавых узнагарод.

Трэба патлумачыць, што залатыя медалі даюцца на міжнародных спаборніцтвах лепшым 10% удзельнікаў, сярэбраныя — наступным 20% удзельнікаў і бронзавыя медалі — наступным 30% удзельнікаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Плюс 8 узнагарод у скарбонку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?